Юрый Рубцоў: Людзей у СІЗА трымаюць фактычна не ў камерах, а ў прыбіральнях (відэа)

2015 2015-10-07T10:00:04+0300 2015-10-07T10:13:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-na-voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Рубцоў.

Юры Рубцоў.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае серыю інтэрв'ю з нядаўнімі палітвязнямі пра час, праведзены імі за кратамі і пра ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі, з якімі яны там сутыкнуліся. Прапануем вашай увазе сведчанні Юрыя Рубцова.

Юрый Рубцоў, якога журналісты ахрысцілі “чалавекам-майкай”,  адбываў пакаранне па двух крымінальных справах ва ўстанове адкрытага тыпу, у СІЗА горада Баранавічы і Бабруйскай калоніі. Ён неаднаразова, у знак пратэсту супраць бяспраўя тых, хто знаходзіцца ў зняволенні, абвяшчаў галадоўкі, змяшчаўся у штрафны ізалятар.

Па словах Юрыя Рубцова, чалавек, які трапіў за краты, цалкам бяспраўны, а любое патрабаванне адміністрацыі папраўчых устаноў мусіць расцэньвацца як цалкам законнае.

“Калі я прыехаў на суд у Пружаны, то ад мяне патрабавалі падпісаць паперу аб тым, што я згодзен выконваць усе ўмовы, якія там існуюць і Правілы ўнутранага распарадку. Але ў пачатку тэксту было пазначана, што я павінен прызнаць сябе вінаватым. Натуральна, я адмовіўся падпісваць такі дакумент. А ўжо пад час судовага паседжання мне прадставілі іншую паперу, у якой пункт аб прызнанні мяне вінватым адсутнічаў. Самае галоўнае – гэта тое, што тыя артыкулы, якія змяшчаюцца ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе і якія, як быццам, гарантуюць годнасць асуджаных “знішчаныя” параграфамі 1 і 6  артыкула 29 Грамадзянска-працэсуальнага кодэкса. У КВК напісана адно, а ў суд на дзеянні адміністрацыі асуджаны паскардзіцца не мае права, што пазначана ў ГПК. Гэта азначае, што тое, што напісана ў КВК – фікцыя.

Адносіны да зняволеных, зразумела жорсткія, многія супрацоўнікі міліцыі проста не разумеюць, што такое ветлівасць і што такое абавязак. Любое іхняе патрабаванне расцэньваецца адразу як цалкам законнае. Напрыклад,  я быў здзіўлены,калі мяне перавялі ў Бабруйску калонію, то адразу запатрабавалі напісаць заяву, каб мне выдалі адзенне: не распісацца за яго атрыманне, а папрасіць праз заяву, каб мне выдалі робу. Затым я павінен быў напісаць заяву, каб яны паведамілі маім сваякам аб  пераводзе ў калонію. А ў Крымінальна- выканаўчым кодэксе прапісана, што адміністрацыя калоніі на працягу трох сутак абавязаная паведаміць пра гэта сваякам. Я іх папярэдзіў, што яны самі павінны гэта рабіць, аднак мая жонка такога паведамлення ад адміністрацыі калоніі так і не атрымала.

Юрый Рубцоў пад час знаходжання ў СІЗА трымаў доўгую галадоўку у знак пратэсту, у тым ліку і з-за дрэннай якасці харчавання, якой быў моцна ўражаны:

“Харчаванне было проста агідным з першага дня ў Пружанах. Але па меры таго, што я пачаў наракаць на якасць ежы, яна стала пакрысе паляпшацца, аднак да здавальняючага стану справа не дайшла. Я не ўпэўнены што усё засталося на тым жа  ўзроўні пасля майго пераводу ў колонію. Я абвяшчаў галадоўку у Баранавічскім СІЗА з патрабаваннем, каб якасць ежы разам са мной ацэньваў прадстаўнік СІЗА. Зразумела, ніхто гэтага не рабіў. Таму аб’ектыўнай ацэнкі тут быць не можа. На мой погляд якасць ежы – дрэнная. Асабліва вялікія прэтэнзіі да якасці хлеба. Лічу, што з хлебам робіцца нешта наўмыснае. Такога хлебу ў краме я ніводнага разу не бачыў і, наколькі мне вядома, гэты хлеб выпякаецца спецыяльна для тых, хто знаходзіцца альбо пад следствам, альбо ў калоніі. Белага хлебу не даюць, толькі шэры. Чорны хлеб практычна есці немагчыма. Знаходзячыся ў СІЗА мы чорны хлеб рэзалі на кавалакі, салілі яго кубікамі “Маггі” і раскладалі сушыць, пасл чаго выкарыстоўвалі як сухарыкі. А так яго есці проста немагчыма”.

Былі палітвязень пад час свайго зняволення сутыкаўся і з турэмнай цэнзурай, і з тым, што многія лісты ад яго на волю не прапускаліся:

“ Яны звычайна кажуць, што вам ніхто ня піша, альбо спасылаюцца, на тое, што пошта працуе дрэнна… А ў мяне дагэтуль да пошты ніколі не было прэтэнзій па дастаўцы лістоў на волі. А як патрапляеш туды, то з’яўляюцца незразумелыя праблемы. Цікава, што цэнзура ў СІЗА звычайна дзейнічае толькі ў дачыненні да крымінальнай справы, пра якую пісаць нельга. Але ж я пісаў не толькі аб крымінальнай справе, але і пра падатковую сістэму і пра іншыя рэчы, і такія лісты не праходзілі. Таксама не прапускаліся лісты, у якіх я апісваў дрэнныя ўмовы ўтрымання”.

Не пакінула абыякавым Рубцова і сітуацыя з санітарнымі нормамі, асабліва калі ў невялічкай камеры змяшчаецца дзесятак чалавек і знаходзіцца адкрыты санвузел:

“Больш за ўсё мяне ўразіла, што людзей у СІЗА і,  дарэчы, у ШІЗА  Бабруйскай калоніі, трымаюць практычна не ў камерах. Гэта яны называюць іх камерай, а насамрэч гэта прыбіральні. Таму што не можа памяшканне быць камерай, дзе знаходзіцца адкрыты санвузел. Людзі яшчэ не прызнаныя злачынцамі, яны яшчэ пад следствам, а іх змяшчаюць у прыбіральні. Былі памяшканні, у каторыя змяшчалі 12 – 16 і больш чалавек. І ў такім памяшканні прымаць ежу і спраўляць натуральныя патрэбы – супярэчыць усім санітарным нормам. Але медыцынскія службы і ў СІЗО, і ў Бабруйскай калоніі, пра гэта маўчаць".

Са словаў Рубцова, прагулкі зняволеных хаця і павінны доўжыцца 2 гадзіны, аднак часта насілі толькі іх бачнасць. Вельмі часта людзей выводзілі з камеры ў калідор, праводзілі па ім і вярталі назад у камеры. “Маглі пакінуць на прагулцы на 2 гадзіны толькі ў тым выпадку, калі йшоў дождж, паказваючы гэтым, што ты тут ніхто”.

Юрый Рубцоў таксама наракае і на якасць медыцынскага абслугоўвання

“Ёсць вялікія прэтэнзіі і да медыцынскай дапамогі. Пад час галадоўкі я моцна прастудзіўся і практычна не атрымаў ніякай медычнай дапамогі, ніводнай таблеткі, ніводнай мікстуры. Больш за тое, доктар упрошвала мяне спыніць галадоўку, распавядала пра яе наступствы, але на мае скаргі, што мне цяжка дыхаць, балюча хадзіць, бо з’явіліся болі ў спіне, нават не паслухала мае лёгкія.”

6 кастрычніка 2014 года Юрый Рубцоў  быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска на 1 год і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытыга тыпу.  Новая крымінальная справа на Юрыя была заведзеная 18 сакавіка 2015 года па артыкуле 415 КК “Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”. Пад варту яго ўзялі 6 красавіка, з 13 красавіка этапаваны ў СІЗА г.Баранавічы. 8-9 жніўня этапаваны ў калонію №2 у Бабруйск. Быў памілаваны 22 жніўня 2015 года.

Глядзець таксама: Мікалай Дзядок: Правілы распарадку за кратамі скіраваныя на знішчэнне чалавека (відэа) 

Юрый Рубцоў: Людзей у СІЗА трымаюць фактычна не ў камерах, а ў прыбіральнях (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international