У дзяржаўных ВНУ пачаўся ціск на студэнтаў у сувязі з выбарамі

2015 2015-10-06T18:12:27+0300 2015-10-07T12:12:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/studentyaudytoryja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6 кастрычніка на электронную скрыню “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” прыйшлі паведамленні пра прыцягненне студэнтаў на датэрміновае галасаванне, а таксама на вызваленне іх ад заняткаў сёння, у пятніцу і наступны панядзелак.

Так студэнт Д. з Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта паведаміў:

“У прыватнасці, ад асобы нашага дэкана праз старастаў груп нашаму патоку было аб’яўлена аб тэрміновым і найхутчэйшым прыняцці ўдзелу ў датэрміновым галасаванні, у сувязі з чым, сёння – 6 кастрычніка – былі адмененыя ўсе заняткі. Акрамя таго, заняткі адмянілі ў пятніцу (9 кастрычніка) і ў панядзелак (12 кастрычніка) у сувязі з выбарамі прэзідэнта і прымусілі ўвесь паток напісаць заявы з просьбай пра прадстаўленне выходных па прычыне сямейных абставінаў на гэтыя дні. У выпадку неўдзелу ў датэрміновым галасаванні з боку дэканата былі абяцаны праблемы ў надалейшым навучанні. У выніку з маёй групы, якая складаецца з 19 чалавек, па маіх назіраннях, у датэрміновым галасаванні не прыняў удзел толькі адзін студэнт”.

Таксама інфармацыя прыйшла і ад студэнта БДУ:

“У шостым інтэрнаце па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 10, к. 1 сёння да 19.00 вечара заганяюць усіх студэнтаў галасаваць датэрмінова”.

Такога кшталту інфармацыю распаўсюджваюць і праз сацыяльныя сеткі.

У сваю чаргу “Студэнцкая рада” запусціла падчас датэрміновага галасавання анлайн-маніторынг, дзе кожны студэнт, які сутыкнуўся з парушэннем сваіх правоў, можа пакінуць інфармацыю пра яго і адзначыць месца парушэння на мапе.

Таксама пра парушэнне выбарчага заканадаўства, а таксама пра выпадкі прымусовага ўдзелу ў датэрміновым галасаванні можна пісаць на скрыню: elections2015@spring96.org

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international