Салігорск: на перадвыбрачай сустрэчы Шапіра пагражаў выбарчшыкам міліцыяй і КДБ

2015 2015-10-06T17:21:51+0300 2015-10-06T22:34:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shapira_siamion.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра

Старшыня Мінскага аблвыканкама Сямён Шапіра

Сустрэча Сямёна Шапіры, даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі, з салігорскімі выбаршчыкамі прайшла па загаддзя падрыхтаваным мясцовымі ўладамі сцэнары. Тыя ж некалькі крытычна настроеных грамадзян, якія здолелі патрапіць да мікрафона і задаць свае пытанні, змаглі пачуць ад кіраўніка Мінаблвыканкаму адно толькі абразы ды пагрозы.

Пабачыць спадара Шапіру маглі ўсе жадаючыя. Інфармацыя аб прыездзе даверанай асобы з’явілася на сайце Салігорскага райвыканкаму больш чым за тыдзень. Цікава, што аб прыездзе ў сталіцу шахцёраў кандыдаткі Таццяны Караткевіч мясцовыя ўлады паведамілі ўсяго за некалькі гадзін.

Сустрэча з Сямёнам Шапіра праходзіла ў актавай зале гарадскога Палаца культуры, якая была запоўнена больш чым напалову. Зрэшты, па інфармацыі мясцовых праваабаронцаў, яўка выбарцаў на сустрэчу была забяспечана праз разнарадку, спушчаную на прадпрыемствы і ва ўстановы гораду.

Ад самага пачатку стала зразумела, што мясцовыя ўлады зрабілі высновы са скандальнай сустрэчы спадара Шапіры з выбарцамі ў суседнім Слуцку. Калі там даверанай асобе Аляксандра Лукашэнкі даводзілася літаральна ўпрошваць прысутных прыняць удзел у дыскусіі, дык у Салігорску да мікрафонаў выстройваліся чэргі. Большасць пытанняў былі, відавочна, загаддзя падрыхтаваныя ўладамі і не выклікалі ніякіх цяжкасцяў у выступоўцы.

Агулам трохгадзінная сустрэча больш паходзіла на прыём грамадзян старшыні Мінаблвыканкаму па асабістых пытаннях і мясцовых праблемах. Як нехта з прысутных трапна заўважыў, склалася ўражанне, што выбіраюць не прэзідэнта, а старшыню салігорскага райвыканкаму.

Некалькі вострых пытанняў, датычных ўшчыльнення, жыллёвага будаўніцтва, мясцовага самакіравання ды эканомікі пачуць Сямёну Шапіры ўсё ж давялося. Вось толькі рэакацыю даверанай асобы на іх адэкватнай назваць цяжка. Аўтарам такіх пытанняў давялося пачуць у свой бок абвінавачванні ў жаданні дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне, зладзіць тут майдан і ледзь не вайну. Жанчынам, незадаволеным палітыкай дзяржавы ў сферы будаўніцтва жылля, спадар Шапіра ўвоглуе пачаў пагражаць міліцыяй, КДБ і адабраннем маёмасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international