Выкладчык Гомельскага політэхнічнага каледжу прывяла галасаваць дзве групы навучэнцаў

2015 2015-10-06T16:41:52+0300 2015-10-06T16:41:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterminovae-galasavanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад АГП Аляксандр Герд стаў сведкам, як майстар вытворчага навучання Гомельскага політэхнічнага каледжу Ала Шпадарук прывяла галасаваць дзве групы навучэнцаў сярэдне-спецыяльнай установы. Варта заўважыць, што ўчастак для галасавання №12 Цэнтральнага раёна Гомеля размешчаны ў будынку ГКЦ – грамадска-культурнага цэнтру. Узначальвае участковую камісію дырэктар політэхнічнага каледжу Аляксандр Савіцкі. «У 11.25 на ўчастак прыйшла жанчына, якая бадзёра адрапартавала сябрам участковай камісіі, што прывяла галасаваць навучэнцаў каледжу, дзве групы - Ф-31СК і ЭО-31 СК. Сама жанчына, як аказалася, майстар вытворчага навучання каледжу, выбарцам на дадзеным участку не з'яўляецца. Арганізавана прыводзіць галасаваць навучэнцаў – гэта прамое парушэнне заканадаўства», - пракаментаваў сітуацыю Аляксандр Герд.

Па яго звестках, на дадзеным участку №12 на 13.30 6 кастрычніка ўжо прагаласавалі 126 чалавек, у асноўным гэта навучэнцы каледжу. Сярод тых, хто прагаласаваў, былі толькі 5-7 пенсіянераў. Усяго на участку больш за 1900 выбарцаў.

На іншых участках – больш сціплыя лічбы тых, хто прагаласаваў датэрмінова. Так, на ўчастку №10 Цэнтральнага раёна назірае Аляксандр Шарыпаў, каардынатар кампаніі «Права выбару». Па яго словах, з 10.00 да 13.00 прагаласавалі на ўчастку 19 чалавек, у асноўным пенсіянеры. Участак №10, размешчаны ў будынку школы №24 адметны тым, што тут усталявана празрыстая урна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international