Магілёў: імянныя паштоўкі як спосаб кантролю за галасаваннем студэнтаў

2015 2015-10-06T16:27:07+0300 2015-10-06T16:27:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Алесь Буракоў паведаміў, што члены ўчастковай выбарчай камісіі №4, якая размешчана ў памяшканні Магілёўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа, тэлефануюць навучэнцам і прапануюць ім прагаласаваць аднымі з першых.

Калі ж маладыя людзі з’яўляюцца на ўчастку для галасавання, то кожнаму, хто галасуе ў першы раз, члены камісіі ўручаюць імянныя паштоўкі, а таксама сувенірныя магніцікі.

Алесь Буракоў мяркуе, што імянныя паштоўкі – гэта выдатны спосаб кантролю маладых выбаршчыкаў, бо па іх можна меркаваць, хто прыйшоў, каб прагаласаваць,  а хто -- не.

Назіральнік таксама паведамляе, што ў першай палове дня на датэрміновае галасаванне прыйшло 19 навучэнцаў каледжа. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international