viasna on patreon

Запрашаем на прэс-канферэнцыю ў межах Тыдня супраць смяротнага пакарання

2015 2015-10-06T12:22:02+0300 2015-10-09T17:24:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dpweek2015c.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 кастрычніка ў Мінску адбудзецца прэс-канферэнцыя кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, падчас якой будзе прэзентаваная кніга “Смяротнае пакаранне ў Беларусі”.

У мерапрыемстве бяруць удзел каардынатар кампаніі Андрэй Палуда, прадстаўнікі ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч. Ганаровыя госці - прадстаўнікі амбасадаў еўрапейскіх краінаў-удзельніц Кааліцыі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. 

Мерапрыемства будзе праходзіць на пляцоўцы “Арт-Сядзібы” (пр-т Незалежнасці, 58-430, 4-ы паверх ГЦ “Маскоўска-Венскі”) і распачнецца аб 11-й гадзіне.

Нагадаем, 10 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. З гэтай нагоды праваабаронцы з 5 па 10 кастрычніка праводзяць штогадовы інфармацыйна-асветніцкі Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі, да якога сёлета далучыліся прыхільнікі абаліцыянісцкага руху з іншых краінаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства