“Магілёўхімвалакно”: камісіі -- з ліку работнікаў, назіральнікі -- таксама

2015 2015-10-06T12:20:39+0300 2015-10-06T12:20:39+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/glusk-agit-lukashenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Толькі 2 чалавекі з 75 ва ўчастковых выбарчых камісіях  № 117, 131, 134, 136 и 140 не з’яўляюцца работнікамі “Магілёўхімвалакно”.

Інфармацыя пра работнікаў “Магілёўхімвалакно”, якія ўвайшлі ў склад участковых выбарчых камісій, з’явілася ў газеце “Трудавая слава”, якая выходзіць на дадзеным прадпрыемстве.

У газеце змешчана інтэрвью з намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалогіі Аляксандрам Стуканавым, які распавёў пра падрабязнасці выбарчай кампаніі, а таксама пра тое, што на прадпрыемстве  4 члены ініцыятыўнай групы Аляксандра Лукашэнкі з ліку работнікаў прадпрыемства сабралі ў яго падтрымку 4570 подпісаў.

У інтэрвью з ідэолагам таксама звяртаецца ўвага на тое, што назіральнікамі на гэтыя 5 выбарчых участкаў накіравана 20 супрацоўнікаў прадпрыемства. Атрымліваецца, што работнікі прадпрыемства складаюць участковыя камісіі, назіральнікі з ліку работнікаў прадпрыемства назіраюць за ходам выбараў, а старшыні ўчастковых камісій Яўген Аверкін, Міхаіл Мельнікаў, Мікалай Дабравольскі, Святлана Канстанцінава і Сяргей Міхноў знаходзяцца ў поўнай залежнасці ад старшыні Кастрычніцкай раённай камісіі Магілёва Аляксандра Кажамякіна, які з’яўляецца начальнікам упраўлення па ідэалагічнай працы і кадрах.

Праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што ўсё ўзаемадзеянне назіральнікаў і членаў участковых выбарчых камісій будуецца на вытворчым падпарадкаванні, і такія члены камісій і назіральнікі напішуць усё, што ім скажа начальства:

-          Раней звесткі пра месцы працы членаў участковых камісій былі агульна даступнымі, аднак пасля зменаў у заканадаўстве яны перасталі друкавацца. Гэта было зроблена як раз дзеля таго, каб прыхаваць той факт, што шмат якія з выбарчых камісй фарміруюцца па вытворчай прыкмеце, і члены ўчастковых камісій, як і іх старшыні знаходзяцца ў залежнасці ад сваіх працадаўцаў, таму яны наўрад ці пойдуць супраць свайго начальства і выканаюць усё, што ім скажуць, - гаворыць Барыс Бухель.

Трэба адзначыць, што дадзенае інтэрвью дазволіла раскрыць сутнасць таго, як фарміруюцца участковыя выбарчыя камісіі ў Магілёве, з ліку каго вылучаюцца назіральнікі, і ў ад каго залежаць старшыні ўчастковых выбарчых камісій. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international