30 кастрычніка падчас пікету на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску затрымалі і арыштавалі на 10 сутак Аляксандра Бухвостава, старшыню Рэспубліканскага прафсаюза аўтасельгасмашынабудаваньня.

2003 2003-10-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аляксандр Бухвостаў планаваў правесьці акцыю на Кастрыніцкай плошчы ў цэнтры Мінска з мэтай прыцягненьня ўвагі грамадскасьці да парушэньня правоў працоўных і прафсаюзаў. Як толькі А. Бухвостаў разгарнуў плакаты. Да яго падбег супрацоўнік міліцыі, зачытаў артыкул пра адміністратыўнае правапарушэньне, а людзі ў цывільным схапілі Бухвостава і зацягнулі ў міліцэйскі аўтобус. Паводле паведамленьня Радыё Свабода, разам з ім быў затрыманы старшыня прафсаюза прадпрыемства “Планар” Ігар Комлік.

Праз гадзіну суд Цэнтральнага раёну г.Мінска вынес рашэньне па справе Аляксандра Бухвостава – 10 сутак адміністратыўнага арышту (ч.1 Арт.167 КаАП РБ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international