Бабруйск: на сустрэчу з Таццянай Караткевіч прыйшло каля 150 выбаршчыкаў, на пікет супраць авіябазы – каля 30 (фота)

2015 2015-10-05T16:23:52+0300 2015-10-05T16:23:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babr-agit-karat-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сустрэчу з Таццянай Караткевіч у Бабруйску, якая праходзіла ў зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, прыйшлі каля 150 чалавек. Усім месцаў не хапіла, людзі стаялі ў праходах. На сустрэчы таксама прысутнічалі карэспандэнты незалежных і дзяржаўных СМІ, шмат чыноўнікаў. Побач з камандай Караткевіч села старшыня Ленінскай выбарчай камісіі Ірына Епіфанава.

За дзве гадзіны Таццяна Караткевіч і яе каманда паспелі распавесці падрабязней пра сваю праграму і адказаць на пытанні. Карэспандэнт "Беларусь-4" цікавіўся стаўленнем да "георгіеўскай стужкі" і клопатам пра ветэранаў, а карэспандэнтка "Бабруйскага кур'ера" спытала, ці збіраецца Караткевіч скарачаць штат ідэолагаў. Дырэктар гарадскога парку расказаў пра свае страхі адносна "амерыканскай агрэсіі", прадстаўнік габрэйскай абшчыны вельмі доўга цікавіўся канфесійнымі пытаннямі, бо ў праграме Караткевіч ёсць пункт пра раўнапраўе для ўсіх веравызнанняў. Таксама бабруйчане цікавіліся лёсам беларускай мовы і незалежнасці Беларусі.

Пасля сустрэчы ў памяшканні каманда кандыдаткі накіравалася на пляцоўку каля цэнтральнага рынка. Тут быў зладжаны пікет супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх авіябаз, які сабраў каля 30 чалавек. На пікет таксама прыйшлі ідэолагі і карэспандэнты розных СМІ. Вакол тэмы авіябаз разгарнуліся гарачыя спрэчкі. Яшчэ бабруйчан хвалявалі пытанні будоўлі АЭС, беспрацоўя, рэкламы піва і здольнасцяў жанчыны заняць пост прэзідэнта. Пасля сканчэння пікета бабруйчане фатаграфаваліся з кандыдаткай.

Увесь гэты час за Караткевіч і камандай сачылі супрацоўнікі міліцыі і цікаўныя людзі ў цывільным.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Бабруйск. Адно з агітацыйных мерапрыемстваў падчас парламенцкіх выбараў 2012 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international