У Калінкавічах участковыя камісіі вучаць працаваць на выбарах па фільму «Майстра-клас ад правакатараў»

2015 2015-10-05T01:18:21+0300 2015-10-05T01:18:21+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalinkavichy-navuchanne-kamis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота "Калінкавіцкія навіны"

фота "Калінкавіцкія навіны"

У Калінкавічах прайшоў трэнінг для старшынь і членаў участковых камісій пад назвай «Свабодныя дэмакратычныя выбары – празрыстыя працэдуры». Праводзіла трэнінг раённая выбарчая камісія. Мэта мерапрыемства - «выпрацоўка алгарытму правільных дзеянняў у кожным з амаль трыццаці разгледжаных эпізодаў». Як піша раённая газета «Калінкавіцкія навіны», адным з эпізодаў трэнінгу была такая сітуацыя: назіральнікі заяўляюць, што знаходзяцца далёка ад стала, на якім лічацца бюлетэні, не бачаць працэсу падліку галасоў, і таму занялі месцы бліжэй да стала. «Старшыня камісіі вярнуў іх на месца і папярэдзіў, што выдаліць з памяшкання, калі яны будуць падыходзіць бліжэй», - перадае раённая газета.
Праўда, ці мае рацыю ў дадзеным выпадку старшыня камісіі, і як патрэбна паступіць у дадзенай сітуацыі – выданне не дзеліцца сакрэтам са сваімі чытачамі. Затое аўтар артыкулу піша, што «удзельнікі мерапрыемства праглядзелі дакументальны фільм «Майстра-клас ад правакатараў» вытворчасці тэлеканалу «НТВ» аб прымяненні брудных тэхналогій на ўчастках для галасавання з боку дэструктыўных сіл».
Дадзены скандальны фільм выйшаў у расійскі эфір 11 верасня 2015 года. «У распараджэнні НТВ апынуліся унікальныя кадры таемных семінараў для назіральнікаў ад апазіцыі, дзе іх вучаць фабрыкаваць скандалы на выбарах, знаходзіць парушэнні там, дзе іх няма, і ствараць грамадскі рэзананс для дыскрэдытацыі выбараў», -  так анансаваў свой фільм расійскі тэлеканал.
Аўтары стужкі паліваюць брудам расійскую апазіцыю, асабліва праект «Адкрытыя выбары». Журналісты НТВ нібыта трапілі на сакрэтны семінар для назіральнікаў, які нібыта нагадваў «інструктаж па падрыхтоўцы фальсіфікацый на выбарах для таго, каб потым іх выкрыць, калі парушэнняў няма, то іх можна арганізаваць самастойна». Далей у стужцы ідуць звыклыя абвінавачванні ў бок расійскай апазіцыі ў амаль што здрадзе Радзіме праз «замежных куратараў, псеўдаграмадскія аб'яднанні, ангажыраваных лідараў пратэстаў».
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international