На “Магілёўхімвалакно” рабочым прапануюць прагаласаваць датэрмінова

2015 2015-10-05T00:14:31+0300 2015-10-06T08:58:19+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/daterm-skrynia-zodzina-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: Аляксей Лапіцкі

Фота: Аляксей Лапіцкі

У якасці бонуса ў любы працоўны дзень датэрміновага галасавання начальства абяцае адпускаць работнікаў дамоў адразу пасля абеду. Пра такі стымул для галасавання паведаміў адзін з работнікаў прадпрыемства.

-          Нас праінфармавала начальства, што любы з нас можа прагаласаваць датэрмінова, і ў якасці бонуса і стымулу прыйсці на ўчастак для галасавання работнікаў абяцалі адпускаць з працы адразу пасля абеду. У нашым аддзеле такую прапанову ўспрынялі неадназначна, бо большасць людзей ведае, што такое датэрміновае галасаванне, і як там могуць быць падтасаваны бюлетэні, - кажа работнік “Магілёўхімвалакно” Пётр.

Мужчына адзначае, што ў іншых аддзелах работнікі ўспрынялі падобную прапанову па-рознаму – некаторыя збіраюцца ёй скарыстацца, а іншыя гатовы галасаваць выключна ў дзень выбараў.

Нагадаем, што датэрміновае галасаванне на выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пачынаецца 6 кастрычніка і працягнецца да 10 чысла. 11 кастрычніка з’яўляюцца асноўным днём галасавання. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international