У Баранавічах пачаўся збор подпісаў супраць расійскай авіябазы

2015 2015-10-04T23:09:00+0300 2015-10-05T00:10:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/aviabaza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах прадстаўнікі палітычных партый і недзяржаўных грамадскіх арганізацый распачалі збор подпісаў супраць размяшчэння расійскай авіябазы ў Беларусі.

– Артыкул 18 Канстытуцыі абвяшчае, што Рэспублікі Беларусь ставіць за мэту зрабіць сваю тэрыторыю без’ядзернай зонай, а дзяржаву – нейтральнай. Мы лічым, што размяшчэнне расійскай авіябазы на нашай зямлі пярэчыць нашай Канстытуцыі і настроям людзей. Нашыя грамадзяне хочуць жыць з суседзямі ў міры і згодзе, а не ў канфліктах і канфрантацыі. Таму мы вырашылі сабраць як мага болей подпісаў і накіраваць іх у дзяржаўныя органы, каб падкрэсліць, што мы не хочам, каб наша тэрыторыя выкарыстоўвалася ў ваенных мэтах супраць нашых суседзяў. Мы асабліва імкнемся адзначыць, што беларусы супраць таго, каб нашыя дзеці ваявалі за межамі сваёй тэрыторыі і за чужыя інтарэсы, – паведаміў актывіст Руху “За свабоду” Віктар Сырыца.

Грамадскі актывіст дадаў, што падзеі ва Украіне і асабліва ў Сірыі надаюць упэўненасці ў неабходнасці супрацьдзеяння размяшчэнню расійскай авіябазы ў Беларусі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international