Брэст: гарвыканкам забараніў пікет супраць абрання Аляксандра Лукашэнкі на новы прэзідэнцкі тэрмін

2015 2015-10-04T23:04:00+0300 2015-10-05T00:06:12+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як распавяла ініцыятар пікета, старшыня брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, падставай для забароны з’явілася тое, што ў тым самым месцы (на вуліцы Савецкай) свой пікет ладзяць прыхільнікі Таццяны Караткевіч.

Пікет партыі “Справядлівы свет” мусіў адбыцца 10 кастрычніка, а мэтай яго было абмеркаванне перадвыбарчай праграмы Аляксандра Лукашэнкі, а таксама агітацыя супраць гэтага кандыдата ў прэзідэнты. Паводле меркавання Людмілы Дзенісенкі, “сваю праграму ён не выканаў, таму мы хацелі агітаваць, каб нашыя выбаршчыкі за яго не галасавалі”.

Паколькі вуліца Савецкая ў Брэсце трапіла ў спіс месцаў, дзе можна ладзіць перадвыбарчыя мерапрыемствы, прыхільнікі партыі “Справядлівы свет” абралі яе для правядзення пікета. Аднак з адказу гарвыканкама вынікае, што акцыя не можа адбывацца на гэтай вуліцы, бо там свае пікеты арганізоўваюць сябры выбарчага штабу Таццяны Караткевіч. Пры гэтым акцыі за гэтага кандыдата ладзяцца толькі на невялікім участку вуліцы Савецкай.

“У гарвыканкаме спасылаюцца на артыкул 9 Закона “Аб масавых мерапрыемствах” і на тое, што правядзенне некалькіх масавых мерапрыемстваў на адным месцы забаронена. Але нічога такога ў згаданым законе няма, і гэта проста фармальная спасылка, каб забараніць нашу акцыю”, - лічыць Людміла Дзенісенка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international