Каля 80 жыхароў Бярозы прыйшлі на сустрэчу з Таццянай Караткевіч (фота)

2015 2015-10-01T14:22:02+0300 2015-10-01T14:22:02+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biaroza-agit-karatk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч, якая адбывался пад бел-чырвона-белым сцягам у Бярозе на галоўнай плошчы горада, прыйшло каля 80 чалавек. Пасля прадстаўлення Таццянай Караткевіч самой сябе і кароткіх звестак пра сваю праграму, кандыдат прапанавала гутарку праз пытанні і адказы. Пытанні былі самыя розныя: ад эканомікі да карупцыі, расійскіх вайсковых баз і дзвюх моваў у Беларусі.

Былі пытанні і пра тое, што выбары ў краіне несумленныя, а вынікі фальсіфікуюцца. Мужчына спытаў, што зрабіла Таццяна Караткевіч, каб абараніць свае галасы, на што кандыдат адказала, што падрыхтаваны 1 500 назіральнікаў. На гэта мужчына скептычна заўважыў, што практычна пракатраляваць падлік галасоў фактычна немагчыма і падзяліўся сваім вопытам назірання падчас выбараў у 2010 годзе.

Выбаршчыкі казалі, што хочуць пераменаў, але не вераць, што можна іх дамагчыся праз цяперашнія выбары.

Сустрэча прайшла без эксцэсаў. Нават не было відаць міліцыі, але каля плошчы стаялі легкавікі з людзьмі ў цывільным.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international