Магілёўскі праваабаронца лічыць, што адсутнасць індывідуальных запрашэнняў на выбары – не выпадковая

2015 2015-10-01T12:47:22+0300 2015-10-01T12:47:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaprash-vybary-2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што адсутнасць індывідуальных запрашэнняў на выбары з’яўляецца адным з новых прынцыповых адрозненняў гэтай выбарчай кампаніі ад усіх папярэдніх.

-          Раней, у запрашэнні прыйсці на выбары пазначалася колькасць усіх паўнагадовых, якія пражываюць у кватэры, а таксама пісаліся прозвішчы і ініцыялы выбаршчыкаў. Калі нешта было не так, альбо некага не ўнеслі ў спіс для галасавання, то грамадзянін мог патэлефанаваць альбо прыйсці ва ўчастковую выбарчую камісію і падкарэктаваць звесткі. Цяпер пра адсутнасць сябе ў спісе выбаршчыкаў звычайны грамадзянін, які жадае прагаласаваць, даведаецца, калі прыйдзе спецыяльна на ўчастак або ў дзень выбараў, - гаворыць Барыс Бухель.

Праваабаронца мяркуе, што калі няма выбаршчыка ў спісе, то і няма і праблемы, бо праз адсутнасць людзей у спісе можна гуляць на паказчыках яўкі выбаршчыкаў на ўчастках.

Адметна таксама і тое, што ў беларускамоўным запрашэнні прыйсці на выбары адрас выбарчага ўчастка, а таксама назва будынка, у якім ён размяшчаецца друкуецца на рускай мове. На думку Барыса Бухеля, гэта з’яўляецца парушэннем заканадаўства – беларускамоўныя бланкі мусяць запаўняцца на беларускай мове. 

Фота - запрашэнне з міунлых выбараў і з цяперашніх

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international