У Варшаве прэзентаваная выстава “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы”

2015 2015-09-30T16:50:33+0300 2015-09-30T19:20:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/wasshawa-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” ў Варшаве.

Мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” ў Варшаве.

Ад 28 верасня і да канца кастрычніка ў Беларускім Доме ў Варшаве працуе мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы”.

Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ўвечары 28 верасня  з удзелам прадстаўніцы ПЦ “Вясна” Алены Лапцёнак і аўтаркі работ Вольгі Бабурынай. Наведвальнікі атрымалі ў падарунак друкаваныя камплекты паштовак з аўтографам мастачкі. Некаторыя з прысутных падзяліліся сваімі ўражаннямі:

Аня: Я хацела б прыйсці яшчэ раз, каб паглядзець усё спакойна і ўдумліва паразважаць над сувяззю артыкулаў Дэкларацыі з мастацтвам. Сказала б больш, але не па-беларуску.

Стэфанія: Самая вялікая радасць – радасць пазнання артыкулаў Дэкларацыі.  І гэта іншае прачытанне, ты разумееш, што аўтар меў на думцы.

Хрысціна: Вельмі цікавы праект, спалучэнне традыцыі з новым светам.

 

Мерапрыемства была арганізавана Ініцыятывай “Вольная Беларусь” у межах тыдня салідарнасці пад лозунгам “Свабода без межаў”, заключным аккордам якога стане запланаваны на 2 кастрычніка вялікі канцэрт "Салідарныя з Беларуссю", закліканы служыць у якасці прасторы для дыялогу і ўзаемаразумення. Хэдлайнер канцэрту – легендарны ўкраінскі гурт “Воплі Відаплясава”.

 

Прэзентацыя ў Варшаве “Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў выцінанцы” - частка аб’яднанага адной ідэяй паказу трох асобных праектаў, разам з выставай Волі Кузьміч і польскай групы мастакоў „The Krasnals”. Сярод мерапрыемстваў тыдня таксама прагляды дакументальных стужак Белсату, дэбаты пра грамадскую і палітычную дзейнасць, а таксама літаратурная вечарына.

 

 “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” – буйны мастацкі праект, рэалізаваны і ўпершыню прэзентаваны ПЦ “Вясна” 10 снежня 2012 году. Ілюстрацыі да кожнага з 30-ці артыкулаў міжнароднага дакумента ў традыцыйным народным стылі выканала майстра выцінанкі, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Вольга Бабурына.

Гэта ўжо восьмая па ліку дэманстрацыя работ Дэкларацыі і трэцяя з тых, што экспануецца ў Польшчы. Амбасада Беларусі ў Польшчы таксама далучалася да папулярызацыі праваабарончага праекту, уключыўшы выставу ў кола мерапрыемстваў Культурнага Цэнтру Беларусі ў Польшы ў красавіку 2015 года. На працягу амаль двух месяцаў (чэрвень-ліпень 2015) “Дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” выстаўлялася ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы, экспазіцыю паглядзелі больш за 2 тысячы чалавек. 

Мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” ў Варшаве.
Мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” ў Варшаве.
Мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” ў Варшаве.
Мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” ў Варшаве.
Мастацкая выстава Праваабарончага цэнтра “Вясна” “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека ў выцінанцы” ў Варшаве.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international