viasna on patreon

Бабруйск: улётак з заклікам галасаваць – шмат, кандыдацкіх – няма

2015 2015-09-29T17:30:27+0300 2015-09-29T17:30:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agit-infarm-uletki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйску пачалі закідаць у паштовыя скрыні агульныя ўлёткі з інфармацыяй пра чатырох кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. На гарадскіх вуліцах дагэтуль не заўважныя хоць нейкія агітацыйныя друкаваныя матэрыялы кандыдатаў. Апошнімі дням горад яшчэ больш абклеілі ўлёткамі і расцяжкамі з заклікамі галасаваць, але вось за каго -- неясна.

За перыяд агітацыі мясцовыя назіральнікі заўважылі толькі пікеты прыхільнікаў Гайдукевіча http://spring96.org/be/news/80115 і Таццяны Караткевіч.

Алена Мядзведзева, мясцовы кіраўнік штабу Караткевіч, расказала, што іх пікет каля цэнтральнага рынка прастаяў нядоўга, бо перашкодзіла дрэннае надвор'е.

-Мы раздавалі людзям запрашэнні на сустрэчу з Таццянай Караткевіч, якая адбудзецца 4 кастрычніка ў актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі на вуліцы Чангарскай. Плануем рабіць гэта і ў бліжэйшыя дні. А перад самой сустрэчай запрашэнні і ўлёткі будзем ужо клеіць у горадзе. Раней не хочам, баімся, што іх будуць абдзіраць, як на мінулых выбарах. Друкаваных матэрыялаў мала, даводзіцца імправізаваць, - кажа Алена Мядзведзева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства