Баранавічы: гарвыканкам дазволіў пікет за свабодныя і дэмакратычныя выбары

2015 2015-09-29T10:58:08+0300 2015-09-29T10:58:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-vybary2015-plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі актывіст Рыгор Грык атрымаў ліст за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Зм. Касцюкевіча, у якім паведамляецца, што мясцовая выканаўчая ўлада дае дазвол на правядзенне пікета 4 кастрычніка за свабодныя і дэмакратычныя выбары без прымусу і фальсіфікацыі.

– Напярэдадні датэрміновага галасавання мы хочам нагадаць грамадзянам, што згодна арт. 65 Канстытуцыі РБ выбары ў нас з’яўляюцца свабоднымі. Гэта значыць, што выбаршчык сам вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць. Практыка нашых выбараў падцвярджае, што ў нас прымушаюць рабочых, служачых, студэнтаў галасаваць датэрмінова. Таму мы жадаем праінфармаваць жыхароў горада Баранавічы, што ніхто не мае права прымушаць людзей галасаваць датэрмінова, бо такія дзеянні з’яўляюцца незаконнымі і супярэчаць асноўнаму закону краіны і Выбарчаму кодэксу, – пракаментаваў грамадскі актывіст Рыгор Грык.

Масавае мерапрыемства плануецца правесці ў дазволеным гарвыканкамам месцы, заяўлена, што ў пікеце прыме ўдзел каля 10 чалавек.

Перад падачай заявы на правядзенне масавага мерапрыемства арганізатарамі была заключана дамова з установай “Баранавіцкая цэнтральная паліклініка” па медыцынскім абслугоўванні і дададзена ўласнае абавязацельства па самостойнай прыборцы тэрыторыі пасля пікету. Арганізатары намераны забяспечыць грамадскі парадак і бяспеку грамадзян падчас пікету ўласнымі сіламі, для гэтага з ліку пікетоўшчыкаў будзе створана група грамадзян у колькасці 3-х чалавек.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international