У Віцебску пададзеныя заяўкі на пікеты за байкот выбараў

2015 2015-09-29T09:15:42+0300 2015-09-29T09:15:42+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzirshaucau-kavalenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка

Ян Дзяржаўцаў і Алена Каваленка

Пад заяўкамі, пададзенымі ў раённыя адміністрацыі гораду, паставілі свае подпісы пяцёра сябраў Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ. Усяго яны хочуць правесці 21 пікет: штодня па адным у кожным з трох раёнаў Віцебску, пачынаючы з 5 кастрычніка і заканчваючы апошнім днём галасавання 11 кастрычніка.

Вось як сфармулявалі апазіцыянэры мэту заяўленай імі акцыі:

«Данесці да жыхароў гораду Віцебску інфармацыю аб тым, што ў 1996 годзе А. Лукашэнка ажыццявіў разгон законна абранага Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь, шляхам маніпуляцый грамадзкай думкай унёс змены ў дзеючую Канстытуцыю краіны 1994 году, якія дазволілі яму ўсталяваць у краіне дыктатарскі рэжым. Авантурызм Кіраўніка дзяржавы ў знешняй палітыцы прывёў да таго, што былі заключаныя з імперскай Расеяй вайсковыя дамовы, якія могуць у любы час уцягнуць Беларусь у рэгіянальныя ваенныя канфлікты. Лічым, што ва ўмовах дыктатуры выбары немагчымыя па сваёй сутнасці. Зыходзячы з гэтага, прапануем выбаршчыкам байкатаваць фальшывыя псеўдавыбары”.

Віцебская вясна

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international