Гарадоцкія назіральнікі зафіксавалі занадта вялікую колькасць ахвотных прагаласаваць дома

2015 2015-09-28T22:34:44+0300 2015-09-29T12:06:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-doma.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік Леанід Гаравы, які з’яўляецца каардынатарам назірання Руху “За Свабоду” па Віцебскай вобласці, адзначыў тэндэнцыі, звязаныя з улікам ахвотных прагаласаваць "па месцы знаходжання".

Паводле спадара Гаравога, акрэдытаванага на пяці выбарчых участках, на кожным з іх заўважаны аднатыпныя сітуацыі. У адмысловых спісах выбаршчыкаў, які не могуць прыйсці на выбарчы ўчастак, каб прагаласаваць, не ўказаны дата і час прыняцця ад іх адпаведных заяваў, як патрабуецца ў дадатку №10 да Пастановы ЦВК №11.

Больш за тое: у Леаніда Гаравога ёсць вялікія сумневы, што за адзін дзень 23 верасня, як выходзіць па дакументах сябраў камісіі, два чалавекі, якія дзяжурылі на ўчастку з 17.00 да 19.00, маглі прыняць па 100 і больш заяў. А лічбы сведчаць якраз пра гэта: на выбарчым участку №1 Баграмянаўскім 1 912 выбаршчыкаў, з якіх , паводле спісу ўчастковай камісіі, 87 пажадалі галасаваць на даму; на ўчастку №2 Камсамольскім – 2 106 выбаршчыкаў, і ў спісе ахвотных прагаласаваць па месцы знаходжання – 172 чалавекі; на участку №4 Зарэчанскім, адпаведна, 109 з 924 чалавек; на ўчастку №5 Гагарынскім –360 з 1 500; на ўчастку №6 Вакзальным – 193 з 1 091.

Гэткая ж сітуацыя была зафіксаваная грамадзкім актывістам Леанідам Аўтуховым, паведамляе сайт haradok.info. Спадар Аўтухоў мае акрэдытацыю назіральніка на выбарчым участку №3 Савецкім, дзе ў першы ж дзень дзяжурства камісіі былі зафіксаваны пажаданні 157 чалавек, якія хочуць прагаласаваць дома. Гэта ажно 10-я частка ад агульнай колькасці выбаршчыкаў на ўчастку.

24 верасня Леанід Гаравы падаў у Гарадоцкую раённую камісію адразу пяць скаргаў на парушэнне свабоды волевыяўлення выбаршчыкаў адпаведнымі ўчастковымі камісіямі. Назіральнік патрабуе прызнаць створаныя спісы для галасавання па месцы знаходжання выбаршчыкаў несапраўднымі, абавязаць участковыя камісіі весці дадзены спіс толькі па заявах выбаршчыкаў і праінфармаваць выбаршчыкаў раёна пра дакладнае выкананне нормы выбарчага заканадаўства па арганізацыі галасавання па месцы знаходжання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international