Глуск: спісы выбаршчыкаў -- недасканалыя, агітацыя – толькі за Лукашэнку, месцы для назіральнікаў – як заўсёды (фота)

2015 2015-09-28T13:57:37+0300 2015-09-28T13:57:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/glusk-mescy-naziralnikam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 верасня Ігар Кірын наведаў Глускую ўчастковую камісію №2, якая размяшчаецца ў будынку кінатэатра “Арыён”, каб зарэгістравацца ў якасці назіральніка і азнаёміцца са спісамі грамадзян, маючых права ўдзельнічаць у выбарах, бо ён сам ужо шмат гадоў разам з сям’ёй пражывае на тэрыторыі гэтага ўчастка для галасавання, хоць зарэгістраваны ў іншым месцы.

Па словах Ігара Кірына, калі з рэгістрацыяй у якасці назіральніка ў Глускай участковай камісіі №2 пасля прадастаўлення адпаведных дакументаў ад БХК у яго праблем не ўзнікла, то для азнаямлення з спісамі выбаршчыкаў яму прыйшлося прыкласці шмат высілкаў. Дзяжурныя сябры камісіі сказалі яму, што спісаў у іх няма, і што, магчыма, яны знаходзяцца ў сейфе старшыні ўчастковай выбарчай камісіі. Пасля настойлівых просьб з боку Ігара Кірына ўсё ж даць яму магчымасць пабачыць гэтыя спісы, сябры камісіі пачалі тэлефанаваць і шукаць старшыню, што ў рэшце рэшт у іх атрымалася. Старшыня Глускай участковай выбарчай камісіі №2, які адначасова з’яўляецца начальнікам аддзела ЖКГ Глускага райвыканкама, Васіль Беразоўскі прынёс спісы жыхароў дома, у якім прыжывае Ігар Кірын, і дазволіў праверыць, ці ўключаны ён. І. Кірын не знайшоў у спісах нікога з пражываючых разам з ім у кватэры, у тым ліку і сына, які там зарэгістраваны. На яго просьбу патлумачыць, чаму так адбылося, сябры камісіі не здолелі даць канкрэтнага адказу, сказалі толькі, што яны рабілі абыход па кватэрах і пераправяралі спісы.

Васіль Беразоўскі зрабіў вусную вымову чальцам камісіі за тое, што яны дапусцілі Ігара Кірына да свайго стала і ўказаў на крэслы на адлегласці некалькіх метраў, дзе павінны знаходзіцца назіральнікі (глядзіце фота).

Ігар Кірын таксама адзначае, што старшыня ўчастковай камісіі №2 Беразоўскі чамусьці адмовіўся сказаць, ад каго вылучаны астатнія шэсць назіральнікаў на гэтым выбарчым участку, сказаўшы толькі, што ён зможа сам іх убачыць падчас выбараў. Ігар Кірын быў зарэгістраваны ў якасці назіральніка БХК у Глускай участковай выбарчай камісіі №2 пад №7, аднак хто іншыя шэсць назіральнікаў, даведацца ён так і не здолеў.

Што датычыць перадвыбарчай актыўнасці ў Глуску, то, па словах Ігара Кірына, 23 верасня ў зале кінатэатра “Арыён” праводзіў сустрэчу з выбаршчыкамі давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты РБ, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. Пры арганізацыі сустрэчы выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс з боку ўладаў Глускага раёна, каб забяспечыць патрэбную яўку выбаршчыкаў на гэтую сустрэчу, абтэлефаноўваліся арганізацыі і прадпрыемствы. Таксама назіральнік адзначае, што ў раённай газеце “Радзіма” з’яўляецца ўсё больш публікацый пра дзеючага кіраўніка краіны і кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнку, інфармацыі ж пра іншых кандыдатаў там практычна няма. Ігар Кірын падрыхтаваў чарговыя дзве скаргі на гэты конт у раённую выбарчую камісію, аднак пакуль не здолеў іх падаць і зарэгістраваць, бо скаргі падрыхтаваныя ў электронным выглядзе, але намесніца старшыні Глускай раённай выбарчай камісіі, дзе Ігар Кірын таксама зарэгістраваны як назіральнік ад БХК, паведаміла яму, што прыме іх толькі на паперы. Па меркаванні назіральніка, адсутнасць электроннага адраса ў Глускай раённай камісіі значна ўскладняе працу.

З’явілася нарэшце і перадвыбарчая агітацыйная прадукцы ва ўсіх трох дазволеных для гэтага на вуліцы месцах у Глуску. На стэндах вывешаны агітацыйныя плакаты кандыдата Аляксандра Лукашэнкі, агітацыйнай прадукцыі іншых кандыдатаў у прэзідэнты ў Глуску пакуль не назіраецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international