Яўген Ліпковіч: Краіне патрэбна вашая сумленнасць. Ідзіце на выбары і назірайце за імі (відэа)

2015 2015-09-28T12:51:54+0300 2015-09-29T11:33:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lipcovich_elections2015.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Папулярнейшы блогер і пісьменнік Яўген Ліпковіч заклікае грамадзянаў стаць незалежнымі назіральнікамі на прэзідэнцкіх выбарах:

“Кожны чалавек у сваім жыцці павінен зрабіць чатыры справы: пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, выхаваць сына і змяніць урад. Для таго, каб пасадзіць дрэва патрэбна рыдлё. Для таго, каб пабудаваць дом – патрэбна жаданне. Для таго, каб выхаваць дзіця – патрэбна жыццё. Для таго, каб змяніць урад – патрэбна сумленнасць.

Краіне патрэбна вашая сумленнасць. Сёння. Ідзіце на выбары і назірайце за імі”.

Хочаш ведаць, як праходзяць выбары? Бачыць, што адбываецца на выбарчых участках? Жадаеш ўплываць на сітуацыю? Стань першакрыніцай такой інфармацыі.

Назірай гісторыю – стань грамадскім назіральнікам!

Каб даведацца, як стаць грамадскім назіральнікам кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, можна патэлефанаваць па нумары +375 17 3946311, або напісаць на скрыню: elections2015@spring96.org

Таксама праваабаронцы прапануюць прайсці дыстанцыйны відэа-курс па грамадскім назіранні за выбарамі.

Глядзіце таксама:

Валярына Кустава: Лепей ведаць, што адбываецца, каб нас болей не дурылі. Таму і ты назірай за гісторыяй

Андрэй Хадановіч: Давайце гучна казаць – крадзёж, гучна казаць – няпраўда, гучна казаць – злодзей!

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international