У Брэсце 10 кастрычніка плануецца пікет супраць пераабрання Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта

2015 2015-09-28T12:03:50+0300 2015-09-28T12:03:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spraviadlivy_svet.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла старшыня гарадской структуры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людміла Дзенісенка, адпаведеная заява на правядзенне 10 кастрычніка такой акцыі ўжо пададзена ў Брэсцкі гарвыканкам.

Паводле слоў Людмілы Дзенісенкі, мэтай акцыі з‘яўляецца абмеркаванне перадвыбарчай праграмы кандыдата ў прэзідэнты Лукашэнкі і правядзенне агітацыі супраць гэтага кандыдата. “Падчас запланаванага пікета мы хочам нагадаць пра тое, як выглядала праграма Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе і выказаць сваё меркаванне, чаму яна не была выканана”, - кажа актывістка партыі “Справядлівы свет”.

Людміла Дзенісенка лічыць, што ў брэсцкіх уладаў няма падставаў забараняць заяўлены чатырохгадзінны пікет у цэнтры Брэста супраць абрання Аляксандра Лукашэнкі на пяты тэрмін, бо заяўка пададзена ў гарвыканкам у адпаведнасці з артыкулам 45 Выбарчага кодэкса і тычыцца парадку правядзення перадвыбарчай агітацыі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international