Таццяна Караткевіч у Слоніме: “Па нашых падліках, павінен быць другі тур выбараў” (фота з сустрэчы з выбаршчыкамі)

2015 2015-09-28T00:23:49+0300 2015-09-28T00:23:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-karat-agit-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Некалькі гадзін працягвалася сустрэча слонімцаў з кандыдатам у прэзідэнты Таццянай Караткевіч. Сустрэча адбылася ў нядзелю, 27 верасня, у мясцовым кінатэатры “Мір”.

На сустрэчу прыйшло больш за 100 чалавек рознага ўзросту: ад пенсіянераў да маладых людзей. Пасля выступу кандыдата ў прэзідэнты, якую слонімцы слухалі з вялікай цікавасцю, спадарыню Караткевіч проста засыпалі рознымі пытаннямі. Моладзь пыталася і распавядала пра тое, што сёння ў Беларусі немагчыма знайсці працу, рэалізаваць сябе, людзі казалі пра малыя заробкі і адсутнасць жылля.

   Шмат крыўдаў ад слонімцаў было выказана пра тое, што мясцовыя чыноўнікі не хочуць належна працаваць, дапамагаць простым людзям. Гаварылі прысутныя і пра дрэннае медыцынскае абслугоўванне і недахоп медыцынскіх кадраў.

   На сцявярджэнне жыхароў Слоніма, што падлік галасоў сфальсіфікуюць, Таццяна Караткевіч упэўнена адказала, што “па нашых падліках, павінен быць другі тур выбараў”. А на пытанне, што яна зробіць у першую чаргу, калі стане прэзідэнтам, спадарыня Караткевіч адказала, што “пачне з рэвізіі і скарачэння штату адміністрацыі прэзідэнта”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international