У Віцебску выдалі ўжо чацвёртую "Шэрую кнігу"

2015 2015-09-28T00:10:55+0300 2015-09-28T00:10:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sheraja-kniga-vicebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гэта чацвёрты выпуск штогадовага зборніка «Шэрая кніга. Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне», перыяд: з ліпеня 2014 г. да чэрвеня 2015 г.

У інтэрнэце можна знайсці электронную вэрсію кнігі, складзенай на падставе публікацый, праваабарончых сайтаў і матэрыялаў з іншых інтэрнэт-рэсурсаў. Выданне мае 12 раздзелаў, дзе падаецца інфармацыя пра парушэньні грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў, а таксама звесткі пра маніторынг судовых працэсаў, звароты жыхароў Віцебшчыны ў Камітэт ААН па правах чалавека, грамадзянскія ініцыятывы і акцыі, дзейнасць мясцовых праваабаронцаў.

Як адзначаюць у прадмове да кнігі ўкладальнікі, сітуацыя з правамі чалавека ў Віцебскім рэгіёне за перыяд агляду не змянілася ў лепшы бок. І тое, што ў параўнанні з мінулагоднім выпускам аб'ём кнігі павялічыўся ў паўтары разы, сведчыць пра наяўнасць вялікай колькасці праблем з правамі чалавека на Віцебшчыне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international