Някляевa і Лябедзьку выклікаюць у суд за пікет каля ГУМу і акцыю на плошчы Свабоды

2015 2015-09-27T17:02:39+0300 2015-09-27T18:17:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/75ba5fbf-5a51-421d-a4d4-b021311dccc3_w640_r1_s.jpg
Пікет 23 верасьня. Фота svaboda.org

Пікет 23 верасьня. Фота svaboda.org

Паводле Ўладзімера Някляева, яго выклікаюць у суд адносна сустрэчы з выбарцамі 23 верасьня на плошчы Свабоды. Ці абвінавачваюць спадара Някляева ва ўдзеле ў пікеце, які праводзіў Мікалай Статкевіч 10 верасьня, палітык не ўдакладніў. «Нават не глядзеў, што там яшчэ пішуць».Анатоля Лябедзьку зьбіраюцца судзіць у сувязі з акцыяй на плошчы Свабоды, а таксама з пікетам каля ГУМу, які АГП правяла 16 верасьня. «Пры сабе мець пашпарт», — паведамляецца ў sms, якія атрымалі Уладзімер Някляеў і Анатоль Лябедзька.

Уладзімер Някляеў сказаў, што яшчэ ня вырашыў, ці пойдзе 30 верасьня ў Цэнтральны раённы суд Менску:

"Па-першае, ідзі ня ідзі, ужо магу назваць вынік — 40 базавых велічынь, менш яны проста ня могуць даць. Яўна, што хочуць стварыць базу, каб на выпадак магчымых падзей 11 кастрычніка, калі будзе такое рашэньне, адправіць туды, адкуль не адразу выходзяць. А тое, што пачалі праз sms выклікаць у суд, а не праз звычайныя позвы, гэта і вызначыць неяк складана. Бачна, што ўжо ніхто ні з чым ня лічыцца, Паставілі на канвэер, каб заадно папаўняць бюджэт грашыма«,— сказаў Уладзімер Някляеў карэспандэнту Свабоды.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька паведаміў пра запрашэньне ў суд праз sms на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. «Гэта што такое? Што за ноў-хаў?! Напісаў у адказ: „Ты хто?“ Адказу няма. Можа, гэта конь у паліто», — пракамэнтаваў Анатоль Лябедзька гэткую форму выкліку ў суд.

Тук-тук. СМС... "Лебедько А.В., Суд Центрального р-на г.Минска уведомляет Вас о явке по адресу г.Минск, ул.Кирова, д.21, каб.201 30.09.2015 к 10:00 часам для участия в рассмотрении дела об административном правонарушении 6-3008 и 6-3059 по протоколам, составленным в отношении Вас 16.09.2015 по ч.2 ст.23.34 КоАП и 23.09.2015 по ч.1 ст.23.34 КоАП. При себе иметь паспорт. Секретарь Липай А.С. 2260247." Это что такое? Что за ноу-хау?! Написал в ответ: "Ты хто?". Ответа нет. Может это конь в пальто. Весело начинаются выходные...

Анатоль Лябедзька

На пачатку тыдня былы кандыдат на прэзыдэнта, нядаўні палітвязень Мікалай Статкевіч быў пакараны штрафам на 40 базавых велічынь за арганізацыю пікету каля менскага ГУМу 10 верасьня. Мікалая Статкевіча судзілі завочна. У гэтыя дні Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў Польшчы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international