У Магілёве на сустрэчу з Таццянай Караткевіч прыйшло каля 40 чалавек

2015 2015-09-26T20:16:00+0300 2015-09-27T07:17:57+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-agitac-karatk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёве 25 верасня адбылася сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты ад кампаніі “Гавары праўду” Таццянай Караткевіч. На сутрэчу, якая адбывалася ў сярэдняй школе №41 у мікрараёне “Фаціна”, прыйшло каля 40 чалавек, пераважна грамадска-палітычных актывістаў горада. 

Караткевіч прэзентавала пункты сваёй перадвыбарчай праграмы, а таксама адказала на пытанні сабраўшыхся. 

-          Прысутных было вельмі мала для такога мерапрыемства. Напрыклад, у тым жа Шклове на сустрэчу з Караткевіч прыйшло каля 70 чалавек. У зале школы было заўважана некалькі супрацоўнікаў спецслужбаў, якія сачылі за тым, як адбываецца сустрэчай. Гараджан турбавалі ў асноўным мясцовыя праблемы, - гаворыць праваабаронца Барыс Бухель. 

Варта адзначыць, што напярэдадні сустрэчы з Таццянай Караткевіч абвесткі аб мерапрыемстве былі развешаны на тэрыторыі ўсяго раёна. 

Гэта першая перадвыбарчая сустрэча кандыдата ў прэзідэнты, якая адбылася падчас агітацыйнай кампаніі ў Магілёве. У 2010 годдзе на сустрэчы з Андрэем Саннікавым у Магілёве было больш за 600 чалавек, а на сустрэчы з Уладзімірам Някляевым каля 300 гараджан.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international