Андрэй Палуда: Надыйшоў час увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі (відэа)

2015 2015-09-25T14:07:22+0300 2015-09-25T16:50:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/2015-09-25-13_14_51-andrei-paluda_-priszlo-vremja-vvesti-moratorii-na-smertnuju-kazn-kak-pervyi-szah-na.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Палуда падчас канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2015

Андрэй Палуда падчас канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2015

25 верасня ў Варшаве ў рамках канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні на восьмым працоўным паседжанні адбыўся абмен меркаваннямі па пытанні аб адмене смяротнага пакарання.

Асноўныя пытанні, вакол якіх сканцэнтраваліся ўдзельнікі паседжання былі:

  • дадатковыя меры, які могуць быць прыняты для інфармавання грамадскасці аб прымяненні смяротнага пакарання і падтрымкі абмеркавання гэтай праблемы ў грамадстве;
  • захады, скіраваныя на адмену смяротнага пакарання і ўвядзенне гуманных альтэрнатыўных санкцый, якія прымаюцца ў тых дзяржавах, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне;
  • а таксама заканадаўчыя і практычныя меры, якія неабходна прыняць для захавання міжнародных прававых і іншых абавязацельстваў адносна прымянення смяротнага пакарання.

На паседжанні выступіў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. У сваім выступе праваабронца падрабязна распавёў пра сітуацыю ў галіне вынясення і прывядзення ў выкананне вышэйшай меры пакарання ў Беларусі.

Нягледзячы на ​​скарачэнне колькасці смяротных прысудаў у Беларусі з 1999 года, наша краіна па-ранейшаму выносіць і прыводзіць іх у выкананне. Беларусь фактычна з'яўляецца апошняй краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, ў якой пакаранне смерцю прымяняецца на практыцы. У прыватнасці, у бягучым годзе таксама вынесены смяротны прысуд. Інфармацыя датычна прымянення смяротнага пакарання знаходзіцца пад завесай сакрэтнасці і практычна не адкрыта для грамадскасці. Фактычна адсутнічаюць звесткі аб колькасці прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў. Афіцыйныя СМІ, а таксама прадстаўнікі ўлады кажуць толькі пра колькасць вынесеных смяротных прысудаў, што супярэчыць абавязацельствам Беларусі ў якасці ўдзельніцы АБСЕ. Паводле ацэнак ПЦ Вясна за перыяд незалежнасці Беларусі ў краіне пакаралі смерцю каля 400 чалавек. Дакладную лічбу сёння абвясціць немагчыма з некалькіх прычын. Па-першае, любая інфармацыя па прыведзеных у выкананне прысудах знаходзіцца за завесай сакрэтнасці. Як і раней згодна з нормамі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства целы пакараных ня выдаюцца сваякам, не выдаюцца асабістыя рэчы, час і месца пахавання не паведамляюцца, што ў сваю чаргу прыводзіць да пакут сваякоў загінулых.

Андрэй Палуда таксама нагадаў, што яшчэ ў кастрычніку 1999 года Камітэтам па правах чалавека ААН пры разглядзе справы Бандарэнка супраць Беларусі было прызнана, што такія дзеянні дзяржавы з'яўляюцца жорсткім бесчалавечным стаўленнем да сваякоў асуджаных. Да гэтага часу вышэйзгаданае рашэнне Камітэта не выканана, маці не ведае, дзе пахаваны яе сын, а змены ў крымінальна-выканаўчы кодэкс не ўнесены.

Спробы ж падлічыць колькасць прыведзеных у выкананне смяротных прысудаў па колькасці вынесеных вышэйшых мер пакарання не ўвянчаліся поспехам, бо у перыяд развалу СССР ужо незалежнай Рэспубліцы Беларусь засталася спадчына ў выглядзе асуджаных да смяротнага пакарання зняволеных, у дачыненні да якіх прысуд прыведзены ў выканання не быў. Як прыклад праваабаронца прывёў той факт, што з суседняй Літвы асуджаных на смерць этапавалі ў Мінск, пачынаючы з 1962 года і аж да атрымання рэспублікамі незалежнасці.

Сярод іншага прадстаўнік Праваабарончага цэнтра "Вясна" падкрэсліў, што Беларусь пастаянна парушае міжнародныя стандарты і дамоўленасці адносна зваротаў ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Асуджаных расстрэльваюць, нягледзячы на ​​уключаныя меры часовага парадку, згодна з якімі прысуд не павінен быць прыведзены ў выкананне ды разгляду звароту ў КПЧ. Так у 7 выпадках смяротныя прысуды былі прыведзены ў выкананне да разгляду індывідуальных зваротаў у КПЧ ААН. Такім чынам, можна казаць пра парушэнне Рэспублікай Беларусь спецыяльных працэдур. На дадзены момант Камітэт па правах чалавека разгледзеў пяць індывідуальных зваротаў асуджаных да смяротнага пакарання Рэспублікі Беларусь, па якіх прызнаныя парушэнні ў дачыненні артыкулаў Міжнароднага пакта.

Мы лічым, што надыйшоў час увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі як першы крок да яго поўнай адмены.

Нагадаем, пяцьдзесят адна дзяржава-удзельнік АБСЕ адмяніла смяротнае пакаранне за ўсе злачынствы, яшчэ ў чатырох - смяротнае пакаранне адмененае дэ-факта, і ў двух, у ліку якіх і Беларусь, -  смяротнае пакаранне захоўваецца.

Андрэй Палуда: Надыйшоў час увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі (відэа)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international