Салігорскіх школьнікаў прымушаюць уступаць у БРСМ

2015 2015-09-25T13:54:06+0300 2015-09-25T13:54:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brsm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэгіянальныя прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага Камітэту атрымліваюць інфармацыю аб кампаніі па далучэнні салігорскіх школьнікаў да праўладнай моладзевай арганізацыі БРСМ. Гэты працэс суправаджаецца прымусам і пагрозамі да навучэнцаў з боку адміністрацыі навучальных установаў.

Па атрыманай праваабаронцамі інфармацыі, школьнікаў найперш запалохваюць немагчымасцю паступіць у вышэйшыя навучальныя ўстановы без іх далучэння да БРСМ. Апошняе такое паведамленне да прадстаўнікоў БХК патрапіла з салігорскай гімназіі №3, дзе педагог-арганізатар праводзіла з навучэнцамі адпаведныя прафілактычныя гутаркі з выкарыстаннем псіхалагічнага ціску і пагрозаў. Найбольш упартыя вучні “заахвочваюцца” дя сяброўства ў БРСМ праз пагрозы іх актыўнага прыцягнення да пазакласнай працы ў школе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international