Юрыст Павел Сапелка каментуе адмову Следчага камітэта спыніць справу Міхалевіча

2015 2015-09-25T12:57:10+0300 2015-09-25T12:57:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sapelka-pavel-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрыст Павел Сапелка.

Юрыст Павел Сапелка.

20  верасня 2015 года стала вядома аб тым, што Алесю Міхалевічу, палітуцекачу і экс-кандыдату ў прэзідэнты на  выбарах у Прэзідэнты  Беларусі, адмоўлена ў спыненні крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго ў снежні 2010 па выніках разгону мірнага пратэсту ў Мінску ў дзень выбараў.

Па гэтай справе Алесю Міхалевічу прад’явілі абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ на працягу двух месяцаў. Пасля выхаду з СІЗА А. Міхалевіч на прэс-канферэнцыі заявіў пра факты жорсткага абыходжання ў СІЗА з кандыдатамі ў Прэзідэнты і сябрамі іх штабоў, якія утрымліваліся у гэтым СІЗА, пасля чаго  выехаў з краіны, баючыся пераследу КДБ.

Адмову Следчага камітэту спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да Алеся Міхалевіча каментуе юрыст Павел Сапелка:
Згодна з  Крымінальна-працэсуальным кодэксам, папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе спыняецца пры наяўнасці падстаў, указаных ў законе. Пры недаказанасці ўдзелу абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, калі вычарпаныя ўсе магчымасці для збірання дадатковых доказаў, супраць яго спыняецца крымінальны пераслед у сувязі з нездзяйсненнем ім таго прадугледжанага крымінальным законам дзеяння, якое ім прад’яўлялася ў абвінавачванні.

Безумоўна, усе абставіны гэтай крымінальнай справы ўжо даследаваны, і не толькі праваахоўнікамі: справы некалькіх дзесяткаў удзельнікаў падзей на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года прайшлі праз адкрытае судовае разбіральніцтва; падчас судовых працэсаў даследаваліся ўсе аспекты таго, што адбылося, прадстаўляліся і ацэньваліся ўсе сабраныя па справе доказы.
Сам Міхалевіч быў неаднаразова дапытаны па справе і выказаў сваё стаўленне да прад’яўлен
ага абвінавачвання.
Не маючы доступу да матэрыялаў справы, вядома, складана дакладна сказаць, які час выдаткаваны на расследаванне справы, бо расследаванне прыпынялася на час знаходжання Міхалевіча ў вышуку, але працяг папярэдняга следства на тэрмін больш за 6 месяцаў можа быць зроблены толькі ў выключных выпадках Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Старшынёй Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Істотнай акалічнасцю для ацэнкі абгрунтаванасці адмовы ў хадайніцтве аб спыненні справы з’яўляецца палажэнне КПК, згодна з якім да прыпынення папярэдняга следства следчы абавязаны выканаць усе следчыя дзеянні, правядзенне якіх магчыма ў адсутнасць абвінавачанага. Гэта азначае, што максімальна, чаго не хапае ў справе для прыняцця рашэння аб яго спыненні – гэта паказанняў абвінавачанага, якія ён, дарэчы, наогул мае права не даваць.
Таму можна жартаваць аб вяртанні Міхалевіча ў тэлеперадачах дзяржаўнага тэлебачання. Можна, як Следчы
камітэт, захоўваць глыбакадумнае маўчанне і даваць пустыя адпіскі. Можна яшчэ  па сфармаваўшайся традыцыі Следчага камітэту ўзяць у Міхалевіча падпіску пра неразгалошванне (тут, праўда, варта ўспомніць сумны вопыт чэкістаў). А можна яшчэ ўзгадаць аб канстытуцыйных гарантыях і правах грамадзян, замацаваных міжнароднымі дамовамі, да якіх варта аднесці права на свабоду перамяшчэння, якое цяпер без дастатковых падстаў парушана неабгрунтаванай затрымкай у прыняцці законнага працэсуальнага рашэння аб спыненні крымінальнага пераследу. Ды і крымінальнай справы, мабыць, таксама.

У 2011 годзе Міхалевіча выпусцілі з СІЗА пад падпіску пра нявыезд. Пасля гэтага ён распавёў журналістам, што ў вязніцы КДБ яго катаваннямі змусілі пагадзіцца на супрацоўніцтва са спецслужбай. Праз некаторы час пасля сваіх выкрыццяў Міхалевіч таемна з'ехаў з  Беларусі. Вярнуўся ён у верасні 2015 пасля вызвалення беларускіх палітвязняў.

Павел Сапелка для palitviazni.info 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international