Бабруйск: цішыня падчас агітацыі

2015 2015-09-23T13:01:51+0300 2015-09-23T13:01:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-vybary2015-plakat.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вонкава ў Бабруйску выбарчая кампанія мала заўважная. На адмінстрацыйных будынках, крамах, будынках навучальных устаноў, інтэрнатах, як і раней, размешчаны толькі інфармацыйныя плакаты "Выбары-2015".

Мясцовыя СМІ таксама мала распавядаюць пра кандыдатаў, не публікуюць праграмы. Яны абмяжоўваюцца агульнарэспубліканскай інфармацыяй, датычнай выбараў.

Напрыклад, газета гарвыканкаму спачатку вельмі бадзёра і часта пісала пра выбарчую кампанію ў Бабруйску, нават завяла асобную рубрыку. http://bobrlife.by/vybory Але хутка цікавасць да выбараў заціхла, і рэдакцыя таксама перайшла на перадрукоўку рэспубліканскіх навін.

-Мы толькі на днях атрымалі друкаваную прадукцыю, - распавядае Алена Мядзведзева, мясцовы кіраўнік штабу Таццяны Караткевіч. - Будзем узгадняць з уладамі месца правядзення сустрэчы нашай кандыдаткі з выбаршчыкамі, і тады ўжо расклеім матэрыялы ў горадзе. Не ведаю, якія праблемы ў нашых супернікаў, бо іх агітацыйных матэрыялаў я таксама нідзе не бачыла.

Вядома, што за перыяд агітацыі ў Бабруйску прайшла толькі адна сустрэча з выбаршчыкамі. Яе правяла давераная асоба Лукашэнкі, міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international