Дзяржава кампенсуе маральную шкоду актывісту Пятру Іванову

2015 2015-09-22T19:09:42+0300 2015-09-29T01:15:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivanou-petr-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пётр Іваноў

Пётр Іваноў

Актывіст Пётр Іваноў з Віцебска дамогся частковага задавальнення свайго пазову да казны Рэспублікі Беларусь. Дзяржава абавязана выплаціць яму кампенсацыю прычыненай маральнай шкоды ў памеры 25 000 000 рублёў. Такое рашэнне вынес суд Кастрычніцкага раёна г. Віцебска пад старшынствам намесніка старшыні суда Алены Папковай.

У нацыянальнай судовай практыцы гэта надзвычай рэдкі выпадак, калі чалавек змог дамагчыся хаця б частковай кампенсацыі маральнай шкоды.

Прычынай падачы пазову актывістам стаў шматгадовы пераслед з боку мясцовых уладаў і праваахоўных органаў. Сярод такіх фактаў, на якія Пётр Іваноў спасылаўся ў сваім пазове, складанне адміністрацыйнага пратаколу за агітацыйны пікет на выбарах 2010 года, затрыманне за распаўсюд улётак з заклікам падтрымаць зняволенага віцебскага апазіцыянера ў судзе і наступнае надуманае абвінавачанне ў нецэнзурнай лаянцы, штрафы за тое, што ён , на думку кіраўніцтва ДАІ, выклаў недакладныя факты ў скарзе на парушэнне кіроўцам міліцэйскага аўтамабіля правілаў дарожнага руху і непадпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі, якія гвалтоўна цягнулі яго ў суд за ілжэсведчанні. Пасля апошніх падзей на Пятра Іванова ўзбудзілі крымінальную справу за нібыта абразу супрацоўнікаў міліцыі. Таксама актывіст атрымліваў пагрозы аб дэпартацыі, якія паступалі на ягоны адрас з мясцовага Аддзела грамадзянства і міграцыі. У 2013 годзе ён накіроўваў скаргу на дзеянні службовых асоб дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь на адрас спадарыні Маргарэт Сэкаг’і, спэцдакладчыка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні аб сітуацыі з праваабаронцамі. 

Сам Пётр Іваноў да ўступлення рашэння суда ў законную сілу, падаў у той жа суд заяву, у якім сфармуляваў сваю пазіцыю ў адносінах да вынясення судовага рашэння.

«З рашэннем суда аб памеры спаганя сродкаў цалкам не згодны, знаходжу яго шматразова і беспадстаўна зніжаным, відавочна неадпаведным рэальнаму памеру маральнай шкоды, прычыненай злачынным пераследам дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь загадзя невінаватага грамадзяніна Расійскай Федэрацыі па сфабрыкаванай крымінальнай справе. У пададзеным пазове мінімальны памер маральнай шкоды, які быў мне рэальна нанесены незаконнымі дзеяннямі органаў крымінальнага пераследу ў перыяд з 2007 г. па 2012 г., паказаны дакладна і абгрунтавана. Ён і павінен быць кампенсаваны. Названае рашэнне суда на гэтай справе мной абскарджана ня будзе толькі таму, што ўсе органы дзяржаўнай улады, уключаючы ўладу судовую з'яўляюцца нелегітымнымі, законы не дзейнічаюць, няма незалежнага і бесстаронняга суда. Выразна ўсведамляю, што ў такіх умовах дамагчыся поўнага пакрыцця рэальна прычыненай маральнай шкоды на гэтай справе абсалютна немагчыма і нават неверагодна».

У існуючых абставінах суддзя Е. Папкова была вымушана накіраваць выканаўчы ліст у дачыненні да казны Рэспублікі Беларусь у аддзел прымусовага выканання Маскоўскага раёна г. Мінска для выканання па тэрытарыяльнасці. Адтуль выканаўчы ліст у дачыненні да Міністэрства фінансаў РБ аб спагнанні сумы ў рахунак матэрыяльнага пакрыцця маральнай шкоды ў памеры 25 000 000 рублёў на карысць Іванова Пятра паступіў у фінансавае кіраванне Віцебскага гарвыканкама для належнага выканання.

Першапачаткова сума, якую запрасіў Пётр Іваноў была ў разы больш за атрыманую ім кампенсацыю і складала 7.715.833.000 рублёў. Таксама актывіст у сваёй заяве адзначыў, што ён колькі разоў пераканаўся на практыцы, у тым ліку, як праваабаронца у тым, што стан нацыянальнага правасуддзя і беларускіх судоў вельмі неспрыяльны.

Нагадаем, жыхар Віцебска Пётр Іванощ, грамадзянін Расійскай Федэрацыі, прадстаўнік партыі "Адзіная Расія" і актывіст кампаніі "Гавары праўду" не аднойчы падвяргаўся пераследам з боку ўладаў. У перыяд з 2007 па 2014 гады ён быў некалькі разоў затрыманы за сваю грамадскую дзейнасць. А ў 2013 годзе ў дачыненні да яго была заведзеная крымінальная справа пасля спробаў даказаць, што супрацоўнікі ДАІ парушылі правілы дарожнага руху. Пасля шматгадовага ціску актывіст вырашыў дамагацца атрымання маральнай кампенсацыі ад дзяржавы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international