Таццяна Караткевіч: "З правамі чалавека ў дзяржаве ёсць праблемы"

2015 2015-09-22T15:55:37+0300 2015-09-22T15:55:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-agit-karat-zal-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пытанне пра стаўленне кандыдаткі на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да смяротнага пакарання прагучала падчас сустрэчы ў Віцебску. Сустрэча прайшла 21 верасня ў актавай зале сярэдняй школы №31, а запытаўся пра найвышэйшую меру пакарання праваабаронца Павел Левінаў.

"Мне было цікава ведаць пазіцыю кандыдаткі. Стаўленне да смяротнага пакарання выразна паказвае вектар, куды будзе рухацца наша краіна ў выпадку абрання Таццяны Караткевіч. І гэта было не адзінае маё пытанне. У яе праграме згадана, што грамадзяне Беларусі мусяць мець права на якасную адукацыю і медыцынскае абслугоўванне. Пра іншыя правы там нічога не згадана, і таму я спытаў, ці заўважае Тацяна Караткевіч парушэнні грамадзянскіх і палітычных правоў нашых грамадзян. Яна сказала, што заўважае, і што з правамі чалавека ў дзяржаве ёсць праблема".

Праваабаронца лічыць, што пытанні пра правы чалавека, пра гарантыі іх бесперашкоднай рэалізацыі, пра стаўленне да смяротнага пакарання трэба абавязкова задаваць кожнаму прэтэндэнту на прэзідэнцкую пасаду. Бо адказы на іх характарызуюць і асобу кандыдата, і яго грамадзянскую пазіцыю, і перспектывы далучэння Беларусі да краін, у якіх смяротнага пакарання не існуе.

Што да Таццяны Караткевіч, то падчас сустрэчы ў Віцебску ёй задавалі і шмат іншых сур'ёзных пытанняў: пра крэдыты Беларусі і будаўніцтва новай АЭС, пра абарончую стратэгію краіны, развіццё эканомікі і спорту. Найбольш вострыя дыскусіі разгарэліся па пытанні аб неабходнасці ўдзелу ў выбарах і наконт статуса беларускай мовы.

На думку спадарыні Караткевіч, у выбарах браць удзел трэба абавязкова. Бо гэта магчымасць выказаць сваю пазіцыю, што асабліва істотна для тых, хто не задаволены цяперашнім кіраўніцтвам краіны. А вось спрэчкі наконт беларускай мовы былі справакаваныя пытаннем з залы, чаму Таццяна Караткевіч гаворыць па-беларуску, тады як "усім вядома, што на беларускай мове ў Віцебску ніхто не размаўляе". Гэтая заява выклікала выбух абурэння. Кандыдатка на прэзідэнцкую пасаду патлумачыла, што найперш правілы добрага тону вымагаюць адказаў па-беларуску, калі пытанне было зададзена на роднай мове. Таксама яна заявіла, што лічыць валоданне беларускай мовай неабходнай для сябе якасцю. І што трэба змагацца за шырэйшае яе ўжыванне і на дзяржаўным узроўні, і ў прыватным жыцці, каб ліквідаваць саму магчымасць моўнай дыскрымінацыі ў любых праявах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international