Гомельскага праваабаронцу ізноў спрабуюць прыцягнуць да адказнасці

2015 2015-09-22T15:27:25+0300 2015-09-22T15:33:24+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Леанід Судаленка

Праваабаронца Леанід Судаленка

22 верасня  ў дачыненні да гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі намеснік аддзела расследаванняў Гомельскай мытні Мікалай Багамолаў спрабаваў скласці пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні  па арт.23.4 КоАП за непарадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў мытні. Але праваабаронца вылучыў 11 хадайніцтваў з мэтаю больш руплівага і ўсебаковага разгляду справы. У прыватнасці, сп.Судаленка хадайнічаў аб правядзенні відэаздымкі, ажыццяўленні аўдыёзапісу працэсу складання пратаколу, прасіў даць магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі справы, прагледзець відэазапіс, які вёўся падчас асабістага дагляду, наняць адваката, хадайнічаў аб учыненні праверкі сістэматычных дыскрымінацыйных захадаў адносна яго з боку мытнікаў ды інш. У выніку праваабаронцу выпісалі позву на 6 кастрычніка.

"Мяне спрабуюць зрабіць правапарушальнікам - абураецца праваабаронца, - у той час як, наадварот, адносна мяне быў парушаны закон. Я буду выкарыстоўваць усе ўнутраныя і знешнія сродкі прававой абароны. На сённяшні дзень я ўжо звярнуўся да пракурора Маладзечанскага раёну, каб ён правёў пракурорскую праверку, я звярнуўся ў суд першай інстанцыі аб спагнанні  з мытні і памежнікаў маральнай і матэрыяльнай шкоды. Калі я не буду сябе бараніць як юрыст, які добра ведае законы, гэта будзе працягвацца і надалей. Сваім прыкладам я хачу паказаць іншым людзям, што варта адстойваць свае правы, ставіць пытанне, што на дзяржаўнай мяжы існуюць незаконныя спісы, каб гэта практыка зышла, каб такога больш не было, каб я і мае дзеці, дзеці другіх людзей маглі спакойна ездзіць пра дзяржаўную мяжу без прававога бязмежжа і гвалту".

Нагадаем, падчас перасячэння мяжы 23 жніўня на цягніку "Вільня-Мінск" у пункце памежнага пераходу "Каменны Лог" праваабаронцу гвалтоўна знялі з цягніка і падверглі асабістаму дагляду. Гэта ужо не адзінкавы выпадак, калі на мяжы да праваабаронцы Леаніда Судаленкі была выкарыстана выключная мера мытнага кантролю - асабісты дагляд. У маі бягучага года зноў-такі на беларуска-літоўскай мяжы, праваабаронца быў таксама падвергнуты асабістаму дагляду, падчас якога забралі некалькі асобнікаў друкаванай прадукцыі і ноўтбук, які дагэтуль не вярнулі.

Сп.Судаленка звязвае сістэматычны пераслед з боку мытнікаў і памежнікаў са сваёй  праваабарончай дзейнасцю. У прыватнасці, ён не выключае, што мытнікі помсцяць яму за скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека, дзе ў студзені бягучага году было прынята рашэнне аб неправамерных дзеяннях да яго ў 2010 годзе супрацоўнікаў Ашмянскай мытні.

"Гомельская Вясна".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international