Някляеў: Чалавека, які мяне выклікаў у міліцыю, не аказалася на месцы

2015 2015-09-22T13:57:17+0300 2015-09-22T13:57:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/niakliaeu-sud-1.jpg
Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў

Палітык Уладзімір Някляеў у аўторак наведаў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска па позве за пікет 10 верасня. Аднак не знайшоў там супрацоўніка, які яго выклікаў. Замест гэтага міліцыянера да Някляева падышоў іншы афіцэр, таму палітык проста сышоў з упраўлення міліцыі.

Вось што распавёў Еўрарадыё Уладзімір Някляеў:

"Я не застаў тут чалавека, які мяне выклікаў. Падышоў нейкі падпалкоўнік, якога я не ведаю і ўзяў мяне пад руку. Я павярнуўся і сышоў. Калі яны з такімі дробнымі справамі разабрацца не могуць, як будуць разбірацца з сур'ёзнымі".

 Раней Някляеву накіравалі дзве позвы: адну — поштай, іншую далі жонцы палітыка пад распіску.Нагадаем, экс-палітвязня Мікалая Статкевіча за той жа пікет выклікалі ў суд Центральнага раёна Мінска СМСкай. Таму ён вырашыў туды не ісці.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international