Бялынічы: для арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі даверанай асобы Лукашэнкі выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс

2015 2015-09-22T13:11:02+0300 2015-09-22T13:12:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukashenka-agit-uletka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі Ірына Акуловіч, якая працуе дырэктарам дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі “Магілёў”, 17 верасня наведала Бялыніцкі раён і правяла шэраг сустрэч з выбаршчыкамі.

У прыватнасці, Ірына Акуловіч сустрэлася з працаўнікамі мясцовай ПМК №241, а таксама з жыхарамі аграгарадкоў Цяхцін і Вішоў, паведамляе бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю” (№71 ад 19 верасня 2015 г.).

Ірына Акуловіч заклікала падтрымаць кандыдатуру дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, бо “яго праграма – гэта шлях да захавання стабільнасці і парадку, свабоды і незалежнасці, шлях адзінства і згоды, развіцця і прагрэсу. Абапіраючыся на дасягненні незалежнай і суверэннай Беларусі, мы разам будзем рухацца да росквіту дзяржавы і матэрыяльнага дабрабыту кожнага яе грамадзяніна”, перадае словы даверанай асобы газета.

Па звестках дэмакратычных актывістаў Бялыніцкага раёна, пры арганізацыі ўсіх трох сустрэч з даверанай асобай кандыдата Лукашэнкі напоўніцу выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс, каб забяспечыць на іх патрэбную яўку выбаршчыкаў. Кіраўніцтва бялыніцкай ПМК-241, ААТ “Новая Друць”, СВК “Калгас “Радзіма”, устаноў адукацыі і культуры ў Цяхціне і Вішове адмыслова казалі сваім працаўнікам, што яны абавязкова павінны прысутнічаць на сустрэчы з даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі. Падчас сустрэчы ў Вішове старшыня праўлення СВК “Калгас “Радзіма” адзначыў, што “Задач перад намі многа, і мы працягнем іх паспяхова вырашаць з дзеючым прэзідэнтам – Аляксандрам Лукашэнкам”. Сустрэчы з выбаршчыкамі ў Цяхціне і ў Вішове праводзіліся ў 10-00 і ў 12-00 адпаведна, калі многія з прысутных на іх людзей павінны былі знаходзіцца на працы. Раённая газета “Зара над Друццю” прысвяціла матэрыялу аб сустрэчах Ірыны Акуловіч з выбаршчыкамі амаль усю першую старонку, суправадзіўшы яго адпаведнымі каментарамі выбаршчыкаў, якія выказвалі давер Аляксандру Лукашэнку і заклікалі “усіх 11 кастрычніка аддаць свой голас за моцную і квітнеючую Беларусь”.

Якой-небудзь актыўнасці з боку іншых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ альбо іх давераных асоб на тэрыторыі Бялыніцкага раёна пакуль нябачна. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты РБ Таццяны Караткевіч прадпрымальнік Алег Мяцеліца кажа, што Таццяна Караткевіч наведае Бялыніцкі раён у пятніцу 25 верасня. Тады і будзе арганізаваная сустрэча Караткевіч з выбаршчыкамі. Па словах Алега Мяцеліцы, сустрэча кандыдата ў прэзідэнты з выбаршчыкамі, хутчэй за ўсё, будзе арганізаваная ў адным з дазволеных уладамі памяшканняў, бо для правядзення масавых мерапрыемстваў у Бялынічах райвыканкам вызначыў пляцоўку ў Ліпавым гаі, дзе людзі амаль не ходзяць. Праводзіць там нейкае пікетаванне ці сход не мае ніякага сэнсу. Давераная асоба Таццяны Караткевіч кажа, што ўжо сёння ён наведае Бялыніцкую раённую выбарчую камсісію і паведаміць пра плануемую сустрэчу Таццяны Караткевіч з выбаршчыкамі, а таксама дамовіцца наконт месца яе правядзення.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international