Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістаў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча

2015 2015-09-22T12:57:55+0300 2015-09-22T12:57:55+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kirkevich_dzianisau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

Гродзенскія журналісты-фрылансеры Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч

   22 верасня Гродзенскі абласны суд разглядаў касацыйныя скаргі журналістаў-фрылансераў Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Усяго разгляд гэтых скаргаў заняў 5 хвілін. Суддзя абласнога суду Мікалай Рачынскі ўзяў бок суда Ленінскага раёну Гродна і не задаволіў скаргі журналістаў.

   Нагадаем, што 19 жніўня бягучага года пастановай суддзі Ленінскага раённага суда Юрыя Казакевіча журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч былі аштрафаваныя на 25 базавых велічынь кожны. Падставай для пакарання паслужыла тое, што 23 чэрвеня журналісты працавалі і рабілі матэрыял у час адкрыцця мастацкай выставы пад назвай “Лялькі”, якая арганізоўвалася пры ўдзеле консульства Літвы ў гарадской выставачнай зале Гродна.

   У сваіх касацыйных скаргах журналісты рабілі акцэнт на парушэнні канстытуцыйных правоў, а таксама на тым, што паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу Рэспублікі Беларусь 22.9 частка 2 (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі) адказнасць фізічных асоб не прадугледжана, а прадугледжана адказнасць рэдакцый менавіта як юрыдычных асоб.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international