Магілёўскім дэмакратам дазволі правядзенне перадвыбарчага сходу

2015 2015-09-21T16:57:27+0300 2015-09-21T17:20:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vybary-2015.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мерапрыемства адбудзецца 23 верасня ў 18-00 у актавай зале сярэдняй школы №21 па пр-ту Міра, 14.  

Ініцыятарам правядзення перадвыбарчага сходу выступіў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў.

Яго ініцыятыву падтрымалі мясцовыя лідары Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады), Партыі БНФ, Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі, Свабоднага прафсаюза Беларускага і Маладыя дэмакраты.

-          Мы хочам скарыстацца магчымасцю і сустрэцца з выбаршчыкамі, каб паразмаўляць з імі пра сітуацыю, якая склалася ў Беларусі. Абмеркаваць кандыдатаў у прэзідэнты і ўмовы, у якіх адбываюцца выбары, - гаворыць Уладзімір Шанцаў.

Адметна тое, што ўдзел кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асоб у перадвыбарчым сходзе не плануецца. Са словаў Шанцава, падобныя сустрэчы з удзелам прадстаўнікоў апазіцыі могуць адбывацца толькі падчас выбарчых кампаній – у іншы час правесці любое масавае мерапрыемства ў горадзе немагчыма, бо мясцовыя ўлады не даюць на гэта дазвол.

Нагадаем, што выбары прэзідэнты адбудуцца 11 кастрычніка. Агітацыя за таго ці іншага кандыдата будзе адбывацца да 10 кастрычніка ўключна. У адпаведнасці з беларускім выбарчым заканадаўства агітацыя за байкот забаронена. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international