Баранавіцкая гарадская камісія: з выбаршчыкамі пакуль збіраюцца сустракацца толькі давераныя асобы Лукашэнкі

2015 2015-09-21T14:59:27+0300 2015-09-21T14:59:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukashenka-agit-uletka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У горадзе Баранавічы з усіх кандыдатаў у прэзідэнты перадвыбарчую актыўнасць пакуль праяўляюць толькі прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі. Ніякіх агітацыйных матэрыялаў за кандыдатаў у прэзідэнты Сяргея Гайдукевіча, Таццяну Караткевіч і Мікалая Улаховіча ў Баранавічах пакуль няма.

– Сёння я патэлефанаваў ў гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію і пацікавіўся пра запланаваныя на бліжэйшы час пікеты і сустрэчы кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асоб з выбаршчыкамі. Мне адказалі, што ў Баранавічах пакуль запланаваны толькі сустрэчы давераных асоб Аляксандра Лукашэнкі з выбаршыкамі на базе памяшканняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, – паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Грамадскі актывіст дадаў, што на афіцыйным сайце Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта ёсць толькі інфармацыя аб запланаванай сустрэчы 19 верасня 2015 года ў памяшканні ЖЭСа №3 (вуліца Камуністычная, 7а) даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі Таццяны Якубовіч з выбаршчыкамі горада. Якой-небудзь іншай інфармацыі пра іншых кандыдатаў у прэзідэнты на гэтым сайце няма.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international