Міхалевічу адмовілі ў закрыцці справы аб массавых беспарадках на Плошчы-2010

2015 2015-09-21T09:02:25+0300 2015-09-21T09:02:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mihalevich1.jpg
Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Следчы камітэт па горадзе Мінску адмовіў у хадайніцтве экс-кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Алеся Міхалевіча аб спыненні крымінальнай справы супраць яго.

Міхалевіч падаў сваё прашэнне аб спыненні справы паралельна з вяртаннем у Беларусь.

Ён застаецца апошнім чалавекам з незакрытай крымінальнай справай па падазрэнні ў датычнасці да нібыта "масавых беспарадкаў" у дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, паведамляе “Наша ніва”.

У 2011 годзе Міхалевіча выпусцілі з СІЗА пад падпіску пра нявыезд. Пасля гэтага ён распавёў журналістам, што ў вязніцы КДБ яго катаваннямі змусілі пагадзіцца на супрацоўніцтва са спецслужбай. Праз некаторы час пасля сваіх выкрыццяў Міхалевіч таемна з'ехаў з  Беларусі. Вярнуўся ён у верасні 2015 пасля вызвалення беларускіх палітвязняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international