Назіральнікі АБСЕ наведалі Смаргонь

2015 2015-09-20T23:21:07+0300 2015-09-20T23:21:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/abse-2107.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Смаргонь наведалі даўгатэрміновыя назіральнікі за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі з  місіі АБСЕ Тэрэза Амбражова і Сяргей Ермакоў. Яны пабывалі у раённай камісіі па выбарах, а таксама сустрэліся з мясцовым даўгатэрміновым назіральнікам праваабаронцам Алесем Дзергачовым.

   Як распавёў Алесь Дзергачоў, назіральнікі місіі вельмі заклапочаны дасягненнем адкрытасці і празрыстасці выбарчага працэсу, а таму мелі шмат пытанняў практычнага прымянення выбарчага заканадаўства, якія могуць узнікнуць паводле досведу папярэдніх выбараў. Таму ён патлумачыў некаторыя аспекты  працэсу датэрміновага галасавання, падліку галасоў, працэсу перадачы выніковых пратаколаў з участковых камісій ў раённую і працэсу падсумоўвання там вынікаў.
   Назіральнікі місіі АБСЕ заклапочаны тым, каб ім дазволілі ў дзень выбараў знаходзіцца каля сталоў, дзе вядзецца  падлік галасоў на выбарчых участках так, каб бачыць змест кожнага бюлетэня. Па іх словах, зараз вядзецца ўзгадненне на адпаведным узроўні з мэтай атрымаць гарантыі такога назірання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international