Наглядная скарга па справе аб забароне першамайскага пікета не задаволена

2015 2015-09-20T23:04:51+0300 2015-09-20T23:04:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gryk-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Грык.

Рыгор Грык.

Старшыня Брэсцкага абласнога суда Тамара Сучок не задаволіла скаргу баранавіцкага актывіста прафсаюзнай суполкі РЭП Рыгора Грыка на рашэнне судоў першай і другой інстанцый, якія прызналі абгрунтаванымі дзеянні гарадскіх уладаў па забароне першамайскага пікета. Старшыня аблсуда пацвердзіла законнасць забароны пікета гарвыканкамам і рашэнняў судоў, прызнаўшы правільнасць патрабаванняў адносна ўказання звестак аб выкарыстанні ці невыкарыстанні падчас масавага мерапрыемства піратэхнічных сродкаў, адкрытага вогнішча ці транспартных сродкаў.

– Але які можа быць транспарт, калі пікет я планаваў правесці ў старым парку горада, дзе ёсць толькі пешаходныя ходнікі для наведвальнікаў гэтага месца адпачынку. Закон “Аб масавых мерапрыемствах” патрабуе, каб звесткі аб выкарыстанні піратэхнічных сродкаў і транспарту падаваліся ў заяве, калі арганізатары масавага мерапрыемства плануюць іх выкарыстоўваюць. А пра транспарт і піратэхнічныя сродкі я нічога не пісаў у заяве, бо і не планаваў іх выкарыстоўваць, – пракаментаваў Рыгор Грык.

Але, як вынікае з адказу старшыні Брэсцкага абласнога суда, арганізатар масавага мерапрыемства ў любым выпадку абавязаны ўказваць у заяве, ці будзе ён выкарыстоўваць транспартныя і піратэхнічныя сродкі.

Рыгор Грык не згодны з такім рашэннем і мае намер накіраваць скаргу ў Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international