У Брэсцкай вобласці райвыканкамы паведамляюць пра сустрэчы з даверанымі асобамі толькі кандыдата А. Лукашэнкі

2015 2015-09-20T22:41:26+0300 2015-09-20T22:41:26+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lukash-.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адпаведная інфрамацыя змешачана на некаторых афіцыйных інтэрнэт-старонках раённых выканаўчых камітэтаў рэгіёна ў адмысловай рубрыцы “Выбары-2015”.

Так, на сайце Камянецкага райвыканкама паведамляецца, што ў Дзмітравічскім вясковым Доме культуры адбудзецца сустрэча выбаршчыкаў з даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі – кіраўніком ААТ “Белавежскі” Юрыям Марозам. Інтэрнэт-старонкі іншых райвыканкамаў паведамляюць пра сустрэчы гэтай асобы ў Жабінкоўскім (у Хмеляўскім вясковым Доме культуры і СПК “Вазнясенскі”) і Маларыцкім раёнах (у Дамах культуры вёсак Гвозніца і Хаціслаў).

Інфармацыя пра час і месца сустрэч давераных асоб Аляксандра Лукашэнкі таксама змешчана на сайтах іншых райвыканкамаў. Напрыклад, пра тое, калі давераная асоба гэтага кандыдата Таццяна Якубовіч сустракаецца з выбаршчыкамі ў Івацэвіцкім гарадскім Доме культуры), альбо пра спатканні даверанай асобы Алега Вялічкі ў Брэсцкім раёне (у ТАА “Заходні” і ТАА “Брэстаграздраўніца”) і абласным цэнтры (у гімназіі №3 города Брэста).

Пра тое, ці ладзяць сустрэчы з выбаршчыкамі давераныя асобы іншых кандыдатаў у прэзідэнты, не паведамяе ні адзін сайт райвыканкамаў Брэсцкай вобласці. Між тым старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначыла, што найбольшая колькасць заявак, каб ладзіць такія сустрэчы, паступіла ад выбарчага штаба Таццяны Караткевіч.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international