Ідэолагі паўночна-заходняй Магілёўшчыны адмыслова ігнаруюць выбары?

2015 2015-09-18T13:28:32+0300 2015-09-18T13:28:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinsk-agit-niama-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 верасня ў раёнах Магілёўскай вобласці прайшоў традыцыйны адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Як і ў іншых рэгіёнах, у гэты дзень дзесяткі раённых чыноўнікаў і прадстаўнікоў ідэалагічнай вертыкалі раз’ехаліся ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкіх груп па працоўным калектывам і вёскам Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёна, каб распавесці грамадзянам пра найбольш актуальныя і хвалюючы пытанні ў жыцці краіны і вобласці.

На вялікае здзіўленне, высветлілася, што тэма маючых адбыцца ўжо ў хуткім часе прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі падалася для чыноўнікаў ад ідэалогіі не актуальнай і не цікавай для жыхароў паўночна-заходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, таму падчас адзінага дня інфармавання яны асвятлялі зусім іншыя пытанні.

Асноўнай тэмай на адзіным дні інфармавання ў Магілёўскай вобласці стала “Адукацыя і навука – рухаючыя сілы эканамічнага росту”, ну а кожным раёне дадаткова да яе далучалі яшчэ і іншыя – у Бялынічах распавядалі пра “Забеспячэнне пажарнай бяспекі пры спаленні смецця, прафілактыкі палаў сухой травы”, “Пасільны ўнёсак у прафілактыку суіцыдаў” і г. д., у Круглянскім і Шклоўскім раёнах расказвалі пра ход выканання праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёўшчыны і раёнаў на 2010-2015 гг.

Чаму чыноўнікі ад ідэалогіі палічылі, што такая лёсавызначальная ў жыцці кожнай краіны падзея, як выбары яе кіраўніка, нецікавая для жыхароў рэгіёна, застаецца загадкай.

Зусім няшмат інфармацыі аб хуткіх выбарах прэзідэнта з’яўляецца і на старонках рэгіянальных дзяржаўных газет. На старонках раёнак у лепшым выпадку толькі перадрукоўваецца інфармацыя БелТА і ЦВК аб прынятых Цэнтральнай выбарчай камсіяй рашэннях, ну і таксама перыядычна з’яўляюцца матэрыяла кшталту “Чаму я іду на выбары?”, дзе грамадзян заклікаюць абавязкова наведаць выбарчыя ўчасткі і аддаць свой голас “за стабільнасць і дабрабыт”. Нейкую адмысловую інфармацыю аб перадвыбарчых падзеях менавіта ў рэгіёне можна пабачыць пабычыць толькі на старонках недзяржаўнай маланакладнай газеты “Рэгіён”, якая распаўсюджваецца на тэрыторыі Бялыніцкага, Круглянскага і Шклоўскага раёнаў.

Не бачна на вуліцах Шклова, Бялыніч і Круглага і нейкіх друкаваных агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў на пасаду прэзідэнта РБ. Пра маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары нагадваюць толькі размешчаныя дзе-нідзе інфармацыйныя плакаты з абвесткамі “11 кастрычніка 2015 года – выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. На тэрыторыі рэгіёна пакуль не адзначана ні аднаго выпадку правядзення пікетаў альбо іншых масавых мерапрыемстваў у падтрымку кандыдатаў ці распаўсюду агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў па паштовых скрынях грамадзян.

Замест гэтага ў рэгіёне праводзяцца раённыя “Дажынкі” і раснастайныя ярмаркі сельскагаспадарчай прадукцыі з адмысловымі канцэртнымі праграмамі, падчас якіх распавядаецца, як цудоўна жыць у квітнеючай Беларусі. Падчас такіх раённых “Дажынак” у аграгарадку Гавяды Шклоўскага раёна старшыня Шклоўскага райвыканкама Аляксандр Бойка ўручыў дырэктару Гавядскай сярэдняй школы Сяргею Шуту ключы ад аўтобуса, “набытага па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (і кандыдата ў прэзідэнты РБ – з. р.) Аляксандра Лукашэнкі Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь”.

Наогул жа пакуль можна канстатаваць, што выбарчая прэзідэнцкая кампанія на паўночным захадзе Магілёўскай вобласці праходзіць вяла і незаўважна для простых грамадзян. І гэта выклікае пэўнае здзіўленне, бо Бялыніцкую раённую камісію па выбарах прэзідэнта РБ узначальвае начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама Ірына Фурсава, ёсць працаўнікі на ніве ідэалогіі і ў складзе Шклоўскай і Круглянскай раённых выбарчых камісій. Складваецца ўражанне, што тэма шырокага асвятлення хода перадвыбарчай кампаніі ў рэгіёне мясцовых ідэолагаў чамусьці не вельмі цікавіць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international