Салігорск: пракуратура адфутбольвае скаргі грамадскіх актывістаў на райвыканкам у райвыканкам

2015 2015-09-18T11:28:16+0300 2015-09-18T11:28:16+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakurory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура Салігорскага раёна адмаўляецца разглядаць па сутнасці скаргі мясцовых актывістаў на незаконныя дзеянні Салігорскага райвыканкаму і адфутбольвае іх на разгляд у сам райвыканкам.

- Гэтая гісторыя цягнецца яшчэ з вясны. Я тады звярнуўся ў выканкам з прапановай правесці антыкарупцыйны круглы стол з удзелам дэмакратычных актывістаў. Чыноўнікі палічылі такія слуханні немэтазгоднымі. Маўляў, маецца пры выканкаме камісія па барацьбе з карупцыяй. Такія ж камісіі нібыта створаны ў большасці арганізацый раёну. Гэткая рэакцыя чыноўнікаў падштурхнула мяне да звароту ў Камітэт дзяржкантолю. Нагодай стала неэфектыўнае, як мінімум, выкарыстанне сродкаў на будаўніцтва салігорскага “Парку чатырох стыхій” і скандальна вядомай кампазіцыі “Гучашчыя трубы”, якія чамусці дагэтуль не гучаць, - кажа мясцовы актывіст партыі АГП Віктар Малочка.

Адказу з Камітэтут дзяржкантолю салігорскі грамадска-палітычны дзеяч так і не атрымаў. Вусна яму паведамілі аб перанакіраванні звароту ў выканкам, але ў адведзеныя законам тэрміны не прыйшло ніякага адказу і з адтуль.

- Прыйшлося звяртацца ў пракуратуру, каб была дадзена належная прававая ацэнка гэтым фактам. Тым больш, салігорскія чыноўнікі раней самі заявілі, што барацьба з карупцыяй з’яўляецца адным з галоўных накірункаў працы гэтай структуры. Але, на вялікі жаль, пракуратура адфутболіла скаргу на карупцыю ў райвыканкаме на разгляд у сам жа выканкам. Адтуль быў дасланы абсалютна чаканы адказ аб тым, што карупцыянага складніку ў будаўніцтве парку ня выяўлена, - распавядае Віктар Малочка.

У аналагічны футбол згуляла пракуратура з салігорскім змагаром супраць ушчыльнення гарадской забудовы Уладзімірам Шыла. Яго скаргу на фальсіфікацыю мясцовымі чыноўнікамі вынікаў грамадскіх слуханняў пракуратура Салігорскага раёна перанакіравала на разгляд гэтым жа выканкамаўскім чыноўнікам.

- Але тая ж фальсіфікацыя і адбылася па загадзе Рымашэўскага (старшыня райвыканкаму - заўв.). І вось пракурор палічыў за самае лепшае паслаць яму на праверку маю скаргу. Хаця я недвухсэнсоўна прапанаваў пракуратуры нават механізм праверкі: прыехаць, зрабіць вынятку жорсткага дыску і завесці справу. А яны даюць магчымасць Рымашэўскаму замесці сляды, паразмаўляць з тымі «падпісантамі» і быццам выглядаць добра, - эмацыйна адрэагаваў на бяздзеянне пракурора Салігорскага раёна спадар Шыла. - Калі вы не хочаце займацца нейкімі справамі, то, калі ласка, здымайце мундзір, спальвайце яго і ідзіце пчолак разводзіць. І не трэба прытварацца дарадцам юстыцыі, бо перасылаць і я магу.

Барацьбу супраць фальсіфікацыі вынікаў грамадскіх слуханняў Уладзімір Шыла гатовы працягнуць у судзе. Віктар Малочка таксама абскардзіць рашэнне салігорскай пракуратуры аб перанакіраванні скаргі ў райвыканкам у Мінскай абласной пракуратуры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international