viasna on patreon

Праваабаронцу Судаленку будуць судзіць

2015 2015-09-17T12:03:40+0300 2015-09-17T12:04:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudalenka-leanid-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Судаленка.

Леанід Судаленка.

Сёння праваабаронца Леанід Судаленка павінен з'явіцца ў Гомельскую мытню да намесніка начальніка аддзела мытных расследаванняў Мікалая Богамолава для складання пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні. Пра тое, што ён з'яўляецца "асобай, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс" праваабаронца даведаўся з позвы, якую яму толькі што ўручыў паштальён.

Леанід Судаленка кажа, што не перастае здзіўляцца бесцырымоннасці зборшчыкаў пошлін, якія далі яму ўсяго толькі гадзіну "на зборы". Па гэтай прычыне ён прыняў рашэнне па позве пакуль не ісці.
"Давядзецца ўступіць з мытняй у перапіску, нагадаць, што акрамя адваката і падрыхтоўкі сваёй абароны я маю права на журналіста, трэба расказваць народу, як на дзяржграніцы мытнікі выконваюць так бы мовіць "далікатныя даручэнні" памежнікаў. Цікава будзе даведацца, чаму памежнікі "заточаныя" на мой пашпарт, як толькі ўстаўляюць пашпарт у сканар, тут жа выклікаюць старэйшага, той забірае пашпарт і сыходзіць. Потым у справу ўступаюць мытнікі - без тлумачэння прычын, хаваючы вочы ў падлогу ўжываюць "выключную меру мытнага кантролю" у выглядзе асабістага дагляду, прымушаюць зняць штаны, без усялякіх падстаў забіраюць ноўтбук", - успамінае свае прыгоды на мяжы гомельскі праваабаронца.

Нагадаем, на працягу апошніх месяцаў Леаніду Судаленка двойчы ладзілі паглыбленыя асабістыя надгляды на мяжы. У першым выпадку мытнікі "разжыліся" ноўтбукам праваабаронцы, другі раз яго выносілі з цягніка за рукі і ногі, так як праваабаронца палічыў, што адбываецца бязмежжа і адмовіўся ў добраахвотным парадку пакінуць цягнік. Цяпер за гэта яго чакае суд.
За непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы прадугледжаны штраф да 9 млн. рублёў або адміністратыўны арышт тэрмінам да 15 сутак.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства