Глуск: ніводная скарга назіральніка не была разгледжана камісіяй калегіяльна

2015 2015-09-15T15:39:46+0300 2015-09-15T15:39:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/glusk-teryt-kamis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіральнік ад БХК у Глускай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Ігар Кірын накіраваў у камісію ўжо шэсць заяў аб розных парушэннях выбарчага заканадаўства. На ўсе заявы назіральнік аператыўна атрымліваў адказы за подпісам старшыні камісіі А. Бельскага, аднак пры гэтым ні адна з заяў не была разгледжана на пасяджэнні камісіі.

Па словах Ігара Кірына, ім была накіраваная заява аб парушэннях пры зборы подпісаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, калі пікеты ў падтрымку яго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты РБ праводзіліся ў забароненых месцах. Таксама назіральнік накіраваў некалькі скаргаў наконт несвоечасовага асвятлення дзейнасці раённай выбарчай камісіі і прынятых ёй рашэннях ў СМІ раёна і несвоечасовага з’яўлення на інтэрнэт-сайце Глускага райвыканкама інфармацыі аб часе правядзення пасяджэння райвыканкама па пытанні стварэння ўчастковых выбарчых камісій, што парушае п. 2.6 і 2.8 пастановы ЦВК РБ ад 1.07.2015 г. “Аб інфармаванні грамадзян аб працы па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2015 г.”.

“На ўсе свае заявы я аператыўна атрымаў адказ ад за подпісам А. А. Бельскага, старшыні камісіі, - распавядае Ігар Кірын. – Пры гэтым ні адна з гэтых заяў не была разгледжана калегіяльна на пасяджэнні камісіі. У мяне склалася ўражанне, што старшыня камісіі адзінаасобна разглядае паступіўшыя ў камісію заявы, падмяняючы сабой камісію, нават не даводзячы іх да ведама чальцоў”.

Старшыня Глускай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта Аляксандр Бельскі працуе начальнікам аддзела адукацыі, спорта і турызма Глускага райвыканкама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international