Гродна: за парушэнне выбарчага заканадаўства ідэолаг дэпрэміраваны на месяц

2015 2015-09-15T15:08:04+0300 2015-09-15T15:08:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/prakuror-arysht.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

   Праваабаронца з Гродна Раман Юргель асабіста азнаёміўся з матэрыяламі праверкі па яго скарзе на прадмет парушэння выбарчага заканадаўства. Раней ён атрымаў з Гродзенскай пракуратуры афіцыйны адказ з паведамленнем, што прынятыя меры пракурорскага рэагавання па яго скарзе на дзеянні работнікаў Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Гродзенскага аблвыканкаму.

   Раман Юргель урэшце трапіў на асабісты прыём да намесніцы пракурора вобласці Святланы Рахман, аднак з матэрыяламі праверкі яму далі магчымасць азнаёміцца толькі на наступны дзень. Знаёміўся ён з матэрыяламі праверкі ў кабінеце начальніка па наглядзе Віктара Павядайкі. Выявілася, што пасля звароту Юргеля ў Генеральную пракуратуру была пачата наглядная вытворчасць. 26 жніўня Віктар Павядайка накіраваў з Гродзенскай абласной пракуратуры намесніку Гродзенскага аблвыканкаму Віктару Лісковічу прадстаўленне пра адпаведны разгляд звароту Рамана Юргеля. Разглядаў зварот Юрый Касіцкі – начальнік інфармацыйна-аналітычнага аддзелу Галоўнага ўпраўлення па ідэалагічнай працы. Пры гэтым груба быў парушаны тэрмін для адказу на дадзены від зваротаў.

   27 жніўня намеснік Гродзенскага аблвыканкаму Віктар Лісковіч накіраваў адказ у Гродзенскую абласную пракуратуру Віктару Павядайку: "О принятых мерах реагирования" "О ненадлежащем рассмотрении обращения" "...С целью недопущения нарушений Избирательного Кодекса РБ, данное письмо доведено до сведения работников Главного управления идеологической работы. Одновременно проведен семинар по разъяснению норм ИК РБ, регулирующий порядок и сроки рассмотрения обращений. Начальнику информационно-аналитического отдела Ю.Косицкому указано на недопустимость нарушений ИК РБ и обязательную необходимость строгого соблюдения его норм в дальнейшем. За допущенные нарушения сроков рассмотрения обращения установленных ст.49-1 ИК РБ  Ю.Косицкий по итогам работы за август текущего года лишен премиальной доплаты, согласно приказу от 27.08.15 №68.”.

   Такім чынам, толькі пасля звароту да Генеральнага пракурора ўдалося дамагчыся справядлівага разгляду звароту па парушэнні выбарчага заканадаўства і адпаведнага рэагавання абласной пракуратуры на дзеянні работніка упраўлення ідэалогіі. Пасля азнаямлення з матэрыяламі праверкі Раман Юргель напісаў яшчэ адну скаргу – на прадмет пракурорскага рэагавання ў дачыненні да Паўла Скрабко – начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы аблвыканкама за неадпаведны і нізкі кантроль за дзейнасцю і працай сваіх падначаленых.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international