viasna on patreon

БХД падала ў Вярхоўны суд скаргу на нерэгістрацыю партыі

2015 2015-09-15T14:52:44+0300 2015-09-15T14:52:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd.jpg

Кіраўніцтва аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» ў асобе сустаршыні Віталя Рымашэўскага, адказнага сакратара Дзяніса Садоўскага і менскага каардынатара Вольгі Кавальковай 14 верасня падало ў Вярхоўны Суд скаргу на адмову Мінюста зарэгістраваць Партыю БХД.

«Адмова Мінюста паказала, што ніякіх сур'ёзных падставаў для нерэгістрацыі БХД няма. І гэта пры тым, што аказваўся масавы ціск на заснавальнікаў. Дакументы былі пададзеныя ў тэрмін і адпавядаюць усім патрабаванням. Ніякіх невыпраўляльных памылак у іх не было. Пры жаданні Мінюста ўсе памылкі можна было б выправіць за 30 хвілін. Мы перакананыя, што нашы доказы пры наяўнасці свабодных судоў прывялі б да рэгістрацыі партыі, але суды ў Беларусі палітычна заангажаваныя, таму мэта падачы скаргуі ў тым ліку - паказаць нашу нязгоду з тым, што партыю не рэгіструюць», - адзначыў Дзяніс Садоўскі.

«Мы падаем скаргу, каб яшчэ раз засведчыць факт дыскрымінацыі, паказаць адсутнасць як права на свабоду асацыяцый, так і адсутнасць незалежных судоў. Ілюзій мы не пітамем і разумеем, што БХД будзе зарэгістраваная толькі пасля змены рэжыму», - падкрэсліў Віталь Рымашэўскі.

Пяты ўстаноўчы з’езд Партыі БХД адбыўся 13 чэрвеня. Ва ўстаноўлены тэрмін дакументы былі пададзеныя на рэгістрацыю партыі ў Міністэрства юстыцыі. У пачатку жніўня стала вядома, што заснавальнікаў БХД выклікалі ў Клічаўскі райвыканкам і пракуратуру Верхнядзвінскага раёну, дзе пад ціскам патрабавалі адмовіцца ад сваіх подпісаў. Мінюст не здолеў у тэрмін праінфармаваць аргкамітэт БХД пра вынікі дзяржаўнай рэгістрацыі, але 19 жніўня паведаміў, што БХД зарэгістраваная не будзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства