У Калінкавічах БСРМ правёў акцыю «Мы за будучыню незалежнай Беларусі!» з раздачай яблыкаў

2015 2015-09-15T12:33:46+0300 2015-09-15T12:33:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalinkavichy-agit-brsm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота "Калінкавіцкія навіны"

фота "Калінкавіцкія навіны"

У Калінкавічах мясцовыя актывісты БРСМ правялі акцыю «Наш год – наш выбар!». Хоць прамым тэкстам на акцыі і не гаварылася пра агітацыю за аднаго з кандыдатаў – дзейснага прэзідэнта, але заклікі «Мы за будучыню незалежнай Беларусі!» супадаюць са слоганам выбарчай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі.
Актывісты БРСМ у час акцыі раздавалі мінакам яблыкі. «Чаму менавіта яблык? Таму што гэты плод з даўніх часоў сімвалізуе ў славянскай культуры дабрабыт, любоў да міру, вечную маладосць. Асаблівае значэнне мае сувязь паміж яблыкам і яблыняй, якая адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, імкненне дзяцей працягваць добрыя справы сваіх бацькоў», - лічаць арганізатары акцыі.
«Мы робім свой выбар на карысць стабільнасці, дабрабыту, поспеху. Мы – за будучыню незалежнай Беларусі», - патлумачылі актывісты БРСМ.
Яны яшчэ раз узгадалі пра яблыкі, якія таксама, па версіі актывістаў, сімвалізуюць дасягненні дзяржавы больш чым за 20 гадоў незалежнасці.
Фота “Калінкавіцкія навіны”
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international